Я згодная. Але большай часткай тэарэтычна. Ці я проста няўмелая па гэтай частцы...Але як паказвае практыка, кожная вылазка з дзецьмі пераўтвараецца ў вылазку для іх жа і толькі для іх. Што няблага, безумоўна, дзеля іх жывем...Але часам хочацца, хоць зрэдку і без іх...
Я насамрэч з мамаш-наседак, відаць...Прынамсі доўга была такой. Пакуль дзеці маленькія зусім былі...Усё згодна з раскладам: сон, ежа, свежае паветра і г.д. Адпачынак без дзяцей і сёння не ўяўляю...Хаця цалкам разумею (ці хутчэй гатовая разумець) і не адмаўляю таго, што многія ездзяць без дзяцей. А дзяцей кідаюць ці выпраўляюць з бабулямі. /// Я не давяраю. Нікому. Нават сваёй маці. Дакладней давяраю, але не болей чым на 2 дні на лецішчы...Куды далей дзеці без мяне - ні ў жыццё...
І калі дзеці яшчэ ў колькасці 1-2 -- гэта нармальна...(у нас быў досвед...ездзілі і НГ за горад спраўляць і ў нас наадварот, сустракалі..з кампаніяй, дзе астатнія без дзяцей, не тое, што ім забаранілі

, у іх дзяцей проста няма пакуль

) То бок мае прыкладам, не вельмі лезуць і не ныюць у такіх выпадках і галаву ім не зносіць....Яны як бы бачаць. што вакол дарослыя і адпаведным чынам сябе паводзяць... Нават тыя, хто навокал здзіўляюцца.

Але па маіх назіраннях...як толькі іх, дзяцей, робіцца крыху болей...жэсць...Хаця, не спрачаюся, на 99% залежыць ад кампаніі дзяцей. Калі іншыя дзеці паводзяць сябе недзе блізка з тым, што прынята ў нас (я цяпер без ацэнак усялякіх, крытыкі кагосьці, ці чагосьці кшталту таго, прашу правільна зразумець

), то больш-менш. Але калі там, скажам мякка, усё супер свабодна (хаця па мне без тармазоў гэта, а не свабодна) - усё, трындзец. Мае падхопліваюць тэндэнцыю і ім зносіць дах...Прычым часам настолькі, што заўвагі пачынаюць рабіць чужыя людзі. Для мяне гэта проста непрымальна...Але былі такія моманты у мяне, і мне па шчырасці сорамна за іх...Не ведаю, мажліва, тут і мая віна, але я не ведаю, як магу ўплываць на сваіх дзяцей, калі тым, побач, дазваляецца ўсё, што заўгодна і лічыцца нармальным. Я сваіх стрымліваю, раблю мяккія заўвагі "сяброўскім" але плён амаль нулявы...
Ой, нешта многабукаф...Я да чаго...Я стараюся такі размяжоўваць дзіцячыя сустрэчы і свае ўласныя. Бо звычайна ад дзіцячых, прашу прабачыць і зразумець, я задавальнення не атрымліваю...То бок атрымліваю...але выключна ЗА дзяцей, якія шыкоўна пабавіліся. А я ("у мыле" звычайна) адбыла гэты час...
Вось шчыра скажу...учора я б з задавальннем засталася....Але вымушана была ехаць з мужам (якога чакаў футбол, будзь ён няладны

) і дзецьмі, якія пачыналі ныць: а што нам тут яшчэ рабіць...Яны стаміліся слухаць музыку і глядзець танцы, марозіва было з'едзенае, цацкі набытыя. Усё. Праграма скончаная. А файершоу і вогнішчы пад этнамузыку, якія цікавыя маме, нікога не хвалююць...
Такава селяві...
Тым больш калі вядзецца пра кампанію людзей, скажам, не вельмі добра знаёмых, ці блізкіх./// Я люблю. Мне цікава. Я хачу камунікаваць і адкрываць для сябе новых людзей...Але з дзецьмі ў мяне не вельмі атрымліваецца, на жаль...Мажліва, зноў жа я сама вінаватая. І калі б паменей ў раннім дзяцінстве зважала на рэжым і сон, і яны б былі іншымі...Але пакуль ім нашмат камфортней у тым жа доме адпачынку...Дзе ёсць праз 2 дні кампанія сябровак, плот вакол

)) і я іх проста па сутнасці не бачу. Яны шчаслівыя...Мне не трэба іх займаць...А кожная паездка -гэта міністрэс для мяне. З імі. Адна, без іх - іншае.

Яны стаміліся, яны хочуць есці, піць, а вада не тая, пісаць, а да прыбіральні яшчэ дайсці трэба...Жэсць...
І потым, я сама не вельмі аматар дзяцей.

Зразумейце правільна. Я люблю дзяцей. Але на адлегласці.

Займацца з дзецьмі, калі іх многа асабліва - дакладна не маё.
І яшчэ наконт арганізацыі хацела...Недзе прачытала прыкольны выраз: "тыя, хто хочуць зладзіць рэвалюцыю, хай паспрабуюць сабраць 4 чалавекі на шашлыкі"

))
Вось дакладна і трапна. Таму я звычайна "за" і за сустрэчы, і за свежае паветра, і за сумесныя паездкі...Але як часта далей за словы (я пра сябе!) нічога не атрымліваецца...Таму я апошнім часам стараюся ўвогуле амаль нічога не планаваць, ці планаваць найпрасцейшае... Бо тое ж свежае паветра ў самы адказны момант пераўтвараецца ў калатун з дажджом...
argadeni, прабач, я песіміст напэўна...хаця насамрэч, я проста звычайны рэаліст.
У той жа Нясвіж...Вось шчыра, мы (я) хочам з'ездзіць і паедзем абавязкова...І вось я асабіста вельмі б хацела кампаніяй, з табой прыкладам....Але як толькі мы пачнем планаваць яшчэ і супольную паездку....Верагоднасць яе, на жаль, зменшыцца ў разы...
Зноў жа я проста рэальна гляджу на рэчы...Пакуль, я магу адказваць ТОЛЬКІ за сябе. Нават за мужа і дзяцей не магу...