Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
чакаем фотаўражанні
Дзяўчаты, фота (у мяне) не атрымаецца пакуль, праз тыдзень толькі. Няма з сабаю шнура, каб з фоціка фоткі на комп скінуць...Так што спадзеў на argadeni. :)

Напішу колькі словаў проста ўражанняў...Паездкай задаволеныя. Праўда, як звычайна без прыгодаў не абыйшлося...Мала, што мы пазнавата выехалі, дык яшчэ і заблукалі. :) У чарговы раз пераканалася, што вандраваць у нас = шукаць г..ра, прабачце прыгодаў на свае другія 90.

Калі з трасы М12 на Івянец з'яджаеш, амаль адразу раздарожжа (скрыжаванне, "развілка"). Ідзе дарога прама і ўлева. Стаіць указальнік прама (!) Івянец, направа - нейкі назоў на літару Х прабачце (не памятаю, які, але на Х, бо смяяліся ўсё з мужам на гэтую тэму). Ну адпаведна, паколькі мы там ехалі ўпершыню, мы прама і паехалі, не вельмі зважаючы на тое, што паварота направа (на пасёлак на літаруХ) паблізу так і не было. Мы-та на Івянец, і нам прама....Едзем...дарога асфальтавая робіцца жвіровай (гравійнай), што падазрона неяк, бо згодна з мапай, якую ў нэце знайшлі і (о шчасце, мозгу хапіла!!!) на фоцік сфоцілі, паказаная як быццам прыстойнай...Да таго ж неяк адчуванне, што зусім не ў той бок едзем, бо нам ціпа налева трэба, а мы амаль дакладна направа едзем...Нас разрываюць цьмяныя сумневы (с). Спыняем нейкую машыну...дакладна! кажа вы не туды, як з'ехалі з трасы павярнулі...Ёпць! Удваіх глядзелі...Вяртаемся. Адмыслова праехалі крыху , каб на гэты ўказальнік яшчэ раз паглядзець...Скрыня адчынялася проста. :) Мы ж лёгкімі шляхамі не ідзем!!! Востры беларускі розум проста абавязаны быў здагадацца, што прама (па ўказальніку), гэта насамрэч налева, а направа (згодна з ім жа)- гэта прама. Бо "іншага направа" проста там няма!

Жэсць! :))) Ладна едзем адпаведна на гэта прама-налева і што вы думаеце? толькі пад мастом (пад М12) праехалі ўпіраемся ў раздарожжа "толькі ўлева і толькі ўправа" (ведаеце, яшчэ знак такі ёсць?) а прама няма дарогі - трава і лес. Пытанне - куды ехаць? Ніводнага ўказальніка ні до ні на скрыжаванні непасрэдна няма. :))) Мы едзем чыста інтуітыўна, куды вочы глядзяць (улева) і...гэты прыкол мы ўжо ведаем!...глядзім на ўказальнік у адваротным напрамку (ну то бок для машын, якія едуць нам насустрач) дакладна! не туды! такі направа трэба было! толькі як і адкуль гэта можна ведаць, едучы там упершыню, нікому не ясна....:)))

Карацей, такая прадгісторыя. :) На адкрыццё такім чынам і на раздачу прысмакаў мы спазніліся, што па шчырасці настрою не сапсавала...

Свята па мне дастаткова камернае. Я чамусьці думала, што там большы размах...Цікава, прыемна, людзей не зашмат...Выступалі розныя калектывы, але агульная накіраванаць у старажытны бок. Мне спадабалася такі "беларускасць". Амаль усё па-беларуску: тэатралізаваныя пастаноўкі, вядоўцы, удзельнікі, спевы...(па дарозе адзначу таксама сам сайт Івянца, дастаткова прыстойна, і што важна, па-беларуску, цеша...).

У мяне найбольшае захапленне выклікала выступленне калектыву, які граў, спяваў, танцыў музыку стыля ВКЛ у адпаведных строях з адпаведным каларытам. У танцы потым яны і слухачоў/гледачоў запрашалі...Мне чамусьці паездка ў Вільню ўзгадалася, дзе мы на свята на плошчы цэнтральнай патрапілі...Адчуванні ў мяне былі тыя ж. Чаму я ВЕЛЬМІ была радая.....Карацей праніклася я іхным выступам...Ці я ўжо ў тэме проста ці прабівае... такое адчуванне амаль на генетычным узроўні...Усё ва мне на гэта адгукалася...І мужу з дзецьмі спадабалася...Толькі малыя ўсё на гучную музыку скардзіліся. :)

А наогул маім больш за ўсё коні з уланамі спадабаліся. Быў такі нумар праграмы. Прыгожа, цікава.

Задаволеныя. ))) Але неяк стаміліся, дзеці асабліва, таму да вогнішчаў і файершоу нас не хапіла...З'ехалі недзе а палове на восьмую...

п.с. argadeni, вельмі радая знаёмству. :) Дзякуй за пачастунак. Хоць крыху і няёмка мне, але вельмі прыемна, праўда. Мы, ці хутчэй я - твая даўжніца. :)

===
О, вось тут у іншай тэме народ фоты выкладвае. Калі цікава - паглядзіце:
http://semeistvo.by/forum/showpost.php?p=7216872&postcount=860
 
Последнее редактирование:

Coraline

Jones
Кьяра, Я таксама збочыла правей :))), але праехалі 50 метраў і Кастусь сказаў - не туды едзем (паглядзеў па навігатару). Разгарнуліся і выехалі нармальна. Дэбільны знак :)))

Гэты калектыў - Майстэрня ўражанняў ("Мастерская впечатлений"). Рэкламую, таму што там мой добры знаёмы ўдзельнічае :)))
 

k_ja_ra

Well-known member
Я таксама збочыла правей
Ес! :))) :))) :))) Вам файна, у вас навігатар. :) Мой муж таксама сказаў, што ў нас без навігатара няма чаго рабіць. Відаць, давядзецца ўсталёўваць. :)))

Не тое слова! Шкадую, што не сфатаграфавала...з перспектывай...каб дарога з паваротамі была бачная. :)))

Майстэрня ўражанняў
Во, напэўна...Які цуд...Я ў захапленні, праўда...А якое прадстаўленне яны зладзілі...а мова якая...Ад мяне шчыры дзякуй знаёмаму. :) А гэта Менскі калектыў?

А яшчэ падумала...Гэтае свята вельмі выгадна адрознівалася ад усяго таго, што звычайна ў Менску прапануецца ..з голымі дзеўкамі на сцэне і інш. "мастацтвамі"... Дух іншы, ІМХО...І "слуг народа" ў цывільным паменей. :)))

п.с. хаця дзяўчаты (амаль голыя, дарэчы :) ) таксама былі. Русалкі балотныя. :) Прыгажуні. :)
 
Последнее редактирование:

Zoryana

Well-known member
Гэты калектыў - Майстэрня ўражанняў ("Мастерская впечатлений"). Рэкламую, таму што там мой добры знаёмы ўдзельнічае
Цудоўны калектыў! Ён нам на фэсце больш за ўсё спадабаўся. А Віктар Каравай наогул вельмі цікавы чалавек. Вось тут пра яго анiмацIйны тэатр http://www.novychas.org/society/каго-не-бяруць-у-аніматары
А тут іх ўчорашнія Івянецкія фота
 

Вложения

  • Изображение 135.jpg
    Изображение 135.jpg
    56.6 KB · Просмотры: 16
  • Изображение 139.jpg
    Изображение 139.jpg
    63.7 KB · Просмотры: 15
  • Изображение 146.jpg
    Изображение 146.jpg
    63.9 KB · Просмотры: 14
  • Изображение 147.jpg
    Изображение 147.jpg
    68.7 KB · Просмотры: 14

argadeni

New member
Дзяўчаты, фота (у мяне) не атрымаецца пакуль, праз тыдзень толькі. Няма з сабаю шнура, каб з фоціка фоткі на комп скінуць...Так што спадзеў на argadeni.
не, мой фоцік у Вільні застаўся разам з мужам:) але мая сяброўка рабіла фоткі (нават прафесійным фоцікам), таму фоткі таксама пазней будуць. Дарэчы, сяброўка ведала дарогу, таму дабраліся без прыгодаў, а знаёмыя ехалі па навігатару і трапілі на гравійку, таму: лепшы навігатар - чалавек, які ўжо тут быў:)

Дзіця маё вельмі-вельмі чакала фэсту. Напярэдадні былі ў Вільні і дачка прасіла расказаць план, кажу: пойдзем пашвэндаемся па старым горадзе, потым у гатэль, дачакаемся тату і пойдзем на цягнік, прыедзем у Мінск і адразу спаць, а нараніцу пачнем збірацца і паедзем на цукеркавы фэст. Але дзіця стамілася і заснула днем у гатэлі, праснулася са словамі: "Мама, дзе я? Ужо еду на цукеркавы фэст???"

Прыехалі да адкрыцця. Падабалася і пастаноўка падзеі, і старажытная музыка, і тое, што людзей было не зашмат, і ўсё на мове:) (адно крыху рэзала вуха, калі адзін з вядучых увесь час блытаў сабе/сябе і табе/цябе, але гэта так, бо сама я і горшыя памылкі раблю:)).

Адзначу яшчэ маленькі палітычны жарт (запланаваны, ці не - ня ведаю), кажа вядучы: "Так, а зараз нам трэба абраць караля і каралеўну фэста. Хто будзе каралём?" Хлопцы (дзеці) пачалі крычаць: "я!". Вядучы: "Не, ведаю я, як вы тут выбіраеце, таму сам прапаную..." Многія пачалі пляскаць у далоні.

Дачка закахахалася ў русалку:) і увесь час круцілася каля яе. Усе акцёры размаўлялі на мове, і русалка таксама:) Калі развітваліся з ёй, яна запрасіла дачку прыехаць у наступным годзе - добрая нагода, каб зацікавіць дзіця вывучыць мову (дзеля русалкі яна згодная на ўсё).

Наступны год трэба ехаць з начоўкай: можна будзе зрабіць перапынак на пару гадзін - заехаць у сядзібу, каб дзеці крыху адпачылі, памыцца і з новымі сіламі вярнуцца на файершоу. Потым пакласці дзяцей спаць і самім пасядзець ля вогнішча ды паразмаўляць спакойна.


п.с.
Кьяра, і я радая знаёмству:)
Дзякуй за пачастунак. Хоць крыху і няёмка мне, але вельмі прыемна, праўда. Мы, ці хутчэй я - твая даўжніца.
ды няма за што! гэта дробязь, якое тут няёмка - гэта мне было прыемна. Ці не, згодная, няхай сабе "даўжніца" - будзеш павінна прыдумаць наступную сустрэчу:)
 

k_ja_ra

Well-known member
а знаёмыя ехалі па навігатару і трапілі на гравійку
:))) :))) :))) Ой, вось такі цеша, што мы не адны такія доўбні. :)))

сабе/сябе і табе/цябе,
О...ёсць такая тэма...Я і сама не-не дый ляпну дзе няправільна...Хоць і зважаю на тое ўвесь час і ведаю... /// Але тэарэтычна, што дазваляльна простым гледачам не вельмі нармальна для вядоўцы...Аднак абіраць не даводзіцца, і за гэта дзякуй. :) Цалкам калі браць, яны малайцы...Проста такія памылкі звычайна вылазяць якраз там, дзе мовай карыстаюцца час ад часу, ці нядаўна...Завучаны тэкст - без праблем, а як экспромт...дык і вылазіць...

І пагаджуся, было прыемна, што тыя ж русалкі не толькі падчас выступу на сцэне але і ў астатні час па-беларуску гаварылі...То бок там неяк з беларускай "у плыні" быў...Праўда? :) Што цеша... І ад людзей я чула месцамі...

(Nulka, дарэчы, Крысціну з Міронам бачылі мы :) )

маленькі палітычны жарт
Вой, ага, быў такі момант...А я неяк не вельмі праніклася. :) А тут жа так, сэнс прамы. :)))

Наступны год трэба ехаць з начоўкай: можна будзе зрабіць перапынак на пару гадзін - заехаць у сядзібу, каб дзеці крыху адпачылі, памыцца і з новымі сіламі вярнуцца на файершоу. Потым пакласці дзяцей спаць і самім пасядзець ля вогнішча ды паразмаўляць спакойна.
Вось чарговы раз разумею, што я мамаша - злыдня. :))) У мяне па шчырасці ўжо была ідэя наступным разам без дзяцей ехаць. Каб на дыскатэку, вогнішчы, фейерверк і іншае спакойна застацца...Я ўжо ў іншай тэме пісала....Як па мне дык свята больш на дарослых разлічанае...Акрамя цукерак непасрэдна. :) І калі наконт іх не парыцца...цалкам сабе дарослая забава...

Але ладна, з дзецьмі дык з дзецьмі. :)))


будзеш павінна прыдумаць наступную сустрэчу
Прыдумаем. / Я хачу, калі шчыра, у Камяніцу зноў...Самы просты варыянт...Мы тут неяк сустракаліся з дзяўчатамі. Файна было. Было б класна яшчэ сустрэцца...Пабалбатаць, Лявона (дыскі маю на ўвазе, там круцяць) паслухаць, за сталом з бчб сурвэткамі пачаставацца, у белмоўнай афіцыянткі з белмоўнага меню замову зрабіць. :)
 

argadeni

New member
Але ладна, з дзецьмі дык з дзецьмі.
адно другому не замінае, калі з розумам да справы падысці:) Напрыклад, можна будзе ўзяць тэрмасы, буцеры, посцілку, цацкі і г.д., знайсці месца і па чарзе вабіць час з усімі дзецьмі (адно толькі каб не зусім малымі, хаця б садаўскага ўзросту). Такім чынам, гадзінку з дзецьмі і астатні час вольны:)


Я хачу, калі шчыра, у Камяніцу зноў...Самы просты варыянт...Мы тут неяк сустракаліся з дзяўчатамі. Файна было. Было б класна яшчэ сустрэцца...Пабалбатаць, Лявона (дыскі маю на ўвазе, там круцяць) паслухаць, за сталом з бчб сурвэткамі пачаставацца, у белмоўнай афіцыянткі з белмоўнага меню замову зрабіць.
Па мне, Камяніца зімовы варыянт, улетку хочацца свежага паветра:) Але згодная і на Камяніцу

Можна яшчэ разам рабіці вылазкі па мястэчкам Беларусі - у Нясвіж, ці ў той жа Ракаў - там ёсць музей-майстэрня (кажуць, цікава).
 

k_ja_ra

Well-known member
адно другому не замінае,
Я згодная. Але большай часткай тэарэтычна. Ці я проста няўмелая па гэтай частцы...Але як паказвае практыка, кожная вылазка з дзецьмі пераўтвараецца ў вылазку для іх жа і толькі для іх. Што няблага, безумоўна, дзеля іх жывем...Але часам хочацца, хоць зрэдку і без іх...

Я насамрэч з мамаш-наседак, відаць...Прынамсі доўга была такой. Пакуль дзеці маленькія зусім былі...Усё згодна з раскладам: сон, ежа, свежае паветра і г.д. Адпачынак без дзяцей і сёння не ўяўляю...Хаця цалкам разумею (ці хутчэй гатовая разумець) і не адмаўляю таго, што многія ездзяць без дзяцей. А дзяцей кідаюць ці выпраўляюць з бабулямі. /// Я не давяраю. Нікому. Нават сваёй маці. Дакладней давяраю, але не болей чым на 2 дні на лецішчы...Куды далей дзеці без мяне - ні ў жыццё...

І калі дзеці яшчэ ў колькасці 1-2 -- гэта нармальна...(у нас быў досвед...ездзілі і НГ за горад спраўляць і ў нас наадварот, сустракалі..з кампаніяй, дзе астатнія без дзяцей, не тое, што ім забаранілі :), у іх дзяцей проста няма пакуль :) ) То бок мае прыкладам, не вельмі лезуць і не ныюць у такіх выпадках і галаву ім не зносіць....Яны як бы бачаць. што вакол дарослыя і адпаведным чынам сябе паводзяць... Нават тыя, хто навокал здзіўляюцца. :) Але па маіх назіраннях...як толькі іх, дзяцей, робіцца крыху болей...жэсць...Хаця, не спрачаюся, на 99% залежыць ад кампаніі дзяцей. Калі іншыя дзеці паводзяць сябе недзе блізка з тым, што прынята ў нас (я цяпер без ацэнак усялякіх, крытыкі кагосьці, ці чагосьці кшталту таго, прашу правільна зразумець :) ), то больш-менш. Але калі там, скажам мякка, усё супер свабодна (хаця па мне без тармазоў гэта, а не свабодна) - усё, трындзец. Мае падхопліваюць тэндэнцыю і ім зносіць дах...Прычым часам настолькі, што заўвагі пачынаюць рабіць чужыя людзі. Для мяне гэта проста непрымальна...Але былі такія моманты у мяне, і мне па шчырасці сорамна за іх...Не ведаю, мажліва, тут і мая віна, але я не ведаю, як магу ўплываць на сваіх дзяцей, калі тым, побач, дазваляецца ўсё, што заўгодна і лічыцца нармальным. Я сваіх стрымліваю, раблю мяккія заўвагі "сяброўскім" але плён амаль нулявы...

Ой, нешта многабукаф...Я да чаго...Я стараюся такі размяжоўваць дзіцячыя сустрэчы і свае ўласныя. Бо звычайна ад дзіцячых, прашу прабачыць і зразумець, я задавальнення не атрымліваю...То бок атрымліваю...але выключна ЗА дзяцей, якія шыкоўна пабавіліся. А я ("у мыле" звычайна) адбыла гэты час...

Вось шчыра скажу...учора я б з задавальннем засталася....Але вымушана была ехаць з мужам (якога чакаў футбол, будзь ён няладны :) ) і дзецьмі, якія пачыналі ныць: а што нам тут яшчэ рабіць...Яны стаміліся слухаць музыку і глядзець танцы, марозіва было з'едзенае, цацкі набытыя. Усё. Праграма скончаная. А файершоу і вогнішчы пад этнамузыку, якія цікавыя маме, нікога не хвалююць...

Такава селяві...

Тым больш калі вядзецца пра кампанію людзей, скажам, не вельмі добра знаёмых, ці блізкіх./// Я люблю. Мне цікава. Я хачу камунікаваць і адкрываць для сябе новых людзей...Але з дзецьмі ў мяне не вельмі атрымліваецца, на жаль...Мажліва, зноў жа я сама вінаватая. І калі б паменей ў раннім дзяцінстве зважала на рэжым і сон, і яны б былі іншымі...Але пакуль ім нашмат камфортней у тым жа доме адпачынку...Дзе ёсць праз 2 дні кампанія сябровак, плот вакол :))) і я іх проста па сутнасці не бачу. Яны шчаслівыя...Мне не трэба іх займаць...А кожная паездка -гэта міністрэс для мяне. З імі. Адна, без іх - іншае. :) Яны стаміліся, яны хочуць есці, піць, а вада не тая, пісаць, а да прыбіральні яшчэ дайсці трэба...Жэсць...

І потым, я сама не вельмі аматар дзяцей. :) Зразумейце правільна. Я люблю дзяцей. Але на адлегласці. :) Займацца з дзецьмі, калі іх многа асабліва - дакладна не маё.

І яшчэ наконт арганізацыі хацела...Недзе прачытала прыкольны выраз: "тыя, хто хочуць зладзіць рэвалюцыю, хай паспрабуюць сабраць 4 чалавекі на шашлыкі" :)))

Вось дакладна і трапна. Таму я звычайна "за" і за сустрэчы, і за свежае паветра, і за сумесныя паездкі...Але як часта далей за словы (я пра сябе!) нічога не атрымліваецца...Таму я апошнім часам стараюся ўвогуле амаль нічога не планаваць, ці планаваць найпрасцейшае... Бо тое ж свежае паветра ў самы адказны момант пераўтвараецца ў калатун з дажджом...:(

argadeni, прабач, я песіміст напэўна...хаця насамрэч, я проста звычайны рэаліст. :)

У той жа Нясвіж...Вось шчыра, мы (я) хочам з'ездзіць і паедзем абавязкова...І вось я асабіста вельмі б хацела кампаніяй, з табой прыкладам....Але як толькі мы пачнем планаваць яшчэ і супольную паездку....Верагоднасць яе, на жаль, зменшыцца ў разы...

Зноў жа я проста рэальна гляджу на рэчы...Пакуль, я магу адказваць ТОЛЬКІ за сябе. Нават за мужа і дзяцей не магу...
 

argadeni

New member
Вось шчыра скажу...учора я б з задавальннем засталася....Але вымушана была ехаць з мужам (якога чакаў футбол, будзь ён няладны ) і дзецьмі, якія пачыналі ныць: а што нам тут яшчэ рабіць...Яны стаміліся слухаць музыку і глядзець танцы, марозіва было з'едзенае, цацкі набытыя. Усё. Праграма скончаная. А файершоу і вогнішчы пад этнамузыку, якія цікавыя маме, нікога не хвалююць...

:) я ж таму і прапанавала адразу сядзібу: 10 хвілін і муж каля тб з футболам, дзеці ў ложку, а мама на файершоу з музыкай


Але як паказвае практыка, кожная вылазка з дзецьмі пераўтвараецца ў вылазку для іх жа і толькі для іх.

практыкі можна мяняць, калі ёсць жаданне ці патрэба. я, канешне, разумею пра што ты кажаш, але і да дзіцяці можна данесці, што ёсць рэчы, важныя для бацькой і сумяшчаць інтарэсы, дамаўляцца загаддзя. і гэта працуе, справа звычкі...

Я стараюся такі размяжоўваць дзіцячыя сустрэчы і свае ўласныя. Бо звычайна ад дзіцячых, прашу прабачыць і зразумець, я задавальнення не атрымліваю...То бок атрымліваю...але выключна ЗА дзяцей, якія шыкоўна пабавіліся. А я ("у мыле" звычайна) адбыла гэты час...
гэта зразумела, але чаму да гэтага размежавання не далучыць "сустрэчы, цікавыя і дзецям і сабе", то бок арганізаваць і дамовіцца з дзецьмі, што для іх, а што для цябе? ці ты бярэш на сябе адказнасць за тое, каб ІМ было цікава ўвесь час і не можаш ім жа і даверыць саміх сябе зацікаўліваць хоць пэўны час?

Пакуль, я магу адказваць ТОЛЬКІ за сябе. Нават за мужа і дзяцей не магу...
як і ўсе мы:)
Таму я апошнім часам стараюся ўвогуле амаль нічога не планаваць, ці планаваць найпрасцейшае...
на мой погляд, трэба адрозніваць планы ад уяваў і спадзеваў, як яно будзе:) планаваць - гэта ня дрэнна, бо гэта стварае магчымасці, трэба адно прадумваць розныя варыянты (напрыклад, дамовіліся ехаць разам у Нясвіж:), а планаваць паездку трэба і на выпадак "разам" і на выпадак "асобна", калі жыццё не дазволіць камусьці паехаць), а залішнія спадзевы нараджаюць залішнюю самоту, бо рэчаіснасць (як гэта звычайна з ёй здараецца) не супадае з нашымі ўласнымі жаданнямі і ўяўленнямі (і гэта добра, бо дае нам новы досвед!).

хаця насамрэч, я проста звычайны рэаліст.
у дадзеным кантэксце гэта гучыць вельмі пессімістычна:)
 
Последнее редактирование:

Берта

В стране чудес....
Толькі Вы тут не ўлічваеце аднаго моманту...Мова краіны пражывання ў нас расейская якраз...Так што акупанты з ідыётамі - гэта мы (я)...
Мда......вось ёлкі.....Не ўлічыла гэтага моманту, так. Убачыла напісанае на здымку і аўтаматычна пад "языком страны прожіванія" зразумела - беларускую.
Дарэчы пра выпадак у Польшчы, калі нас танна пакармілі за бел. мову. Хазяін рэстарацыі сам падыйшоў да нас, вельмі цікавіўся нашай гаворкай, жыццем у РБ і нашымі поглядамі.
І ўрэшце выказаўся ))))) - а чаму ў вас расейская мова ў якасці дзяржаўнай? Беларусь і Польша існавалі разам у межах адной дзяржавы некалькі стагоддзяў. Больш, чым вашыя стасункі з Расіяй. Дык чаму ў якасці дзяржаўнай не ўвесці б у Беларусі яшчэ і польскую мову? Дзеля гістарычнай дакладнасці.....
А тут ..... нават з простым плакатам і словамі Маркса непаразуменні,... атрымоўваешся сам акупантам.... а ён яшчэ сваёй польскай галаву дурыць.....)))))) :blink:
 
Последнее редактирование:

Coraline

Jones
Кьяра, У мяне ў машыне няма навігатара, ёсць у мужа ў планшэце :) А я ўсё па-старому, па карце :)))
 

k_ja_ra

Well-known member
я ж таму і прапанавала адразу сядзібу: 10 хвілін і муж каля тб з футболам, дзеці ў ложку, а мама на файершоу з музыкай
Можа і так. :)

практыкі можна мяняць, калі ёсць жаданне ці патрэба. я, канешне, разумею пра што ты кажаш, але і да дзіцяці можна данесці, што ёсць рэчы, важныя для бацькой і сумяшчаць інтарэсы, дамаўляцца загаддзя. і гэта працуе, справа звычкі...

argadeni, ведаеш, я мажліва, троху згусціла фарбы і прагучала так, нібыта і завал і ніякіх сустрэч...Не. :) Я толькі пра тое, што калі я з дзецьмі, то не чакаю нічога занадта вялікага для сябе. І не выношваю марных спадзеваў. Толькі і ўсяго. А так, і дамовіцца ў прынцыпе можна і сумяшчаць...Толькі паход проста дзяўчатамі і вылазка з дзецьмі ў кожным разе будуць выглядаць па-рознаму, пагадзіся....І я пра тое толькі, што і проста з дзяўчатамі калі-небудзь хочацца...А паездкі толькі з дзецьмі ладзіць трэба...Пытанняў няма...Хай глядзяць, цікавяцца...

у дадзеным кантэксце гэта гучыць вельмі пессімістычна
Мажліва. :) Але і рэальнасць у нас, ІМХО, з пазітывам мала агульнага мае, не? :)

Убачыла напісанае на здымку і аўтаматычна пад "языком страны прожіванія" зразумела - беларускую.
:) А я, бачыце, як рэаліст, адразу "ў тэме". :)))

Дык чаму ў якасці дзяржаўнай не ўвесці б у Беларусі яшчэ і польскую мову? Дзеля гістарычнай дакладнасці.....
Лагічна...Толькі тут жа як? Хто апошні, той і гаспадар...Так што ў Польшчы ніякіх шанцаў. :)))

У мяне ў машыне няма навігатара, ёсць у мужа ў планшэце
Ах вона як...Карацей, як не круці, а без "паблукаць" відаць, ніяк не абыйсціся. :)

вось тут яшчэ фоткі з фэста
А дзяўчо -та тваё адзначылася на фотах. :)
 

argadeni

New member
Толькі паход проста дзяўчатамі і вылазка з дзецьмі ў кожным разе будуць выглядаць па-рознаму, пагадзіся....І я пра тое толькі, што і проста з дзяўчатамі калі-небудзь хочацца...А паездкі толькі з дзецьмі ладзіць трэба...Пытанняў няма...Хай глядзяць, цікавяцца...
так, пагаджуся:)
я, калі пра свежае паветра як альтэрнатыву Камяніцы пісала, мела наўвазе не паездку, а кавярню, дзе ёсць столікі на дварэ. і так, без дзяцей:)

у бліжэйшых планах - наведацца ў Ракаў у музей-майстэрню, мястэчка паглядзець і ў кавярні пасядзець. гэта зусім недалёка, вылазка на 5-6 гадзін
 

Берта

В стране чудес....
Каб хто ведаў....... як мне сення было смачна )))) :so_happy::nyam: :nyam:
Прыгатавала халаднік са шчаўя. Называецца, як бы вы думалі? Правільна. Прыпяцкі! ))) :)))
Знайшла сайт з рэцэптамі беларуск. кухні - вось мой халаднік http://belcook.com/post/xolodnik-pripyatskij/
Увогуле нарадзілася ідэя. Мая сяброўка нядаўна вярнулася з Італіі і пазвала ў госці дзе частавала стравамі , прыгатаваныя выключна па італьянскіх рэцэптах. А я вырашыла зрабіць вечарыну з беларуск. кухняй.
Хто мае рэцэпты смачныя беларускія? Лепей не банальныя, а нешта такое што не на слыху. Падзяліцеся, будзьце ласкавы!!!!
 

Igra

БЫТИЕ
Берта, я такі халаднік ведаю і занадта кахаю,смачна!Яшчэ робяць такі ж самы,толькі замест шчаўя- буракі,таксама выдатна атрымліваецца))) А да халадніка смачна зрабіць бульбянае пюрэ,засмажанае цыбуляй і скваркамі.
Яшчэ калісьці мая бабуля гатавала суп з чорнага хлеба і грыбоў і звала яго "полеўка"...не ведаю,ці беларуская гэта кухня,але смачны быў вельмі!Даўно ўжо не спрабавала яго,трэба маці папытаць,можа,памятае)))

Ах вона як...Карацей, як не круці, а без "паблукаць" відаць, ніяк не абыйсціся.
А я ўспомніла гэтае скрыжаванне)))Мы неяк па грыбы паехалі ў той бок і вымушаны былі спыніцца там,бо незразумела было,куды далей.Там яшчэ,здаецца,знак з картай мясцовасці ёсць,бо мы падыходзілі глядзець.

наведацца ў Ракаў у музей-майстэрню, мястэчка паглядзець і ў кавярні пасядзець. гэта зусім недалёка, вылазка на 5-6 гадзін
Ракаў гэта ж по той жа дарозе,здаецца,толькі бліжэй?Можна і грыбоў пашукаць,мне падабаецца вельмі па лесе гуляць і грыбы шукаць)))Ехалі ў Маскву,дык бачылі па абочынах прадаюць грыбы-ліскі і суніцы)))
 
Последнее редактирование:

Вишня-черешня

я - песец. И я пришел.
трасцу вашай матары, як вы па пауночы пра ежу тут ляскаеце
гэтак есьці захацелася, што хоць ты бяжы тое сало смажыць ды з баршчом яго...
 

fasolinka

Active member
Яшчэ калісьці мая бабуля гатавала суп з чорнага хлеба і грыбоў і звала яго "полеўка"...
Падобны на гэты суп гатовiць мой бацька... ён таксама з грыбамi i таксама называецца "полеука". Але ж без чорага хлеба
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху