Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
fasolinka, а што за фармат/ідэя? Душавыратавальныя лекцыя? Ці нейкае абмеркаванне ў стылі круглага стала? Даклад - гэта як?

Як даклад, я гэта ўвогуле сабе слаба ўяўляю, па шчырасці...Калі можна, распавядзі крыху, у чым сэнс зацеі, хто замаўляе, чыя інцыятыва, у межах чаго, касцёлу? і г.д. )
 

fasolinka

Active member
Як даклад, я гэта ўвогуле сабе слаба ўяўляю, па шчырасці...Калі можна, распавядзі крыху, у чым сэнс зацеі, хто замаўляе, чыя інцыятыва, у межах чаго, касцёлу? і г.д. )
Так, у межах касцёлу... там праводзiцца шмат розных акцый i розных сустрэч i з моладдзю, i на розныя тэмы... Мне трэба пiсьмова зрабiць даклад на абраную тэму. Калi ён будзе удалым, можа стаць асновай для тэмы адной з рэальных касцёльных сустрэч.
 

k_ja_ra

Well-known member
fasolinka, цікава...)))
Калі фармат - сустрэча...то я, бадай, далучуся да меркавання проста кэт у суседняй тэме: пра шматдзетнае бацькоўства...Ужо не ведаю, як наконт 5-ці, але хаця б тое, што класічная сям'я - гэта 3-е дзяцей, я б тэзіс прасунула для абмеркавання. :)
 

Ильгрия

New member
fasolinka, але ж я прапусціла абмеркаванне))) Але выкажуся - мне здаецца шматдзетнасць спалучае у сабе і адмову ад абортаў...А вось трэцяя тэма падалася некалькі "размытай "- не прыдатнай да дакладу- гэта , хутчэй, уяўляецца як размова, дыялог з тымі сем'ямі , якія на практыцы прайшлі "доўга і шчасліва" і могуць падзяліцца вопытам.
 

k_ja_ra

Well-known member
Замша, Вашая цытата:
а перапрошвала, бо не люблю спрачацца:
Я была б Вам удзячная, каб Вы паяснілі для мяне, у якіх выпадках ужываецца гэтая форма прабачэння: "перапрашаць". У мяне тут прабел. :)

Дзякуй. :)
 

Замша

Member
К’яра, не ведаю ))) я ж нi разу не фiлолаг, пішу, як мне пішацца, асабліва не задумваюся, цi правільна ўжывала, цi не )) . шчыра кажучы, для мяне па сэнсу аднолькава, што “перапрошваю”, “перапрашаю”, што "выбачайце", "прабачце", альбо “даруйце”. як мілагучней для майго вуха - так і пішу...​
 

k_ja_ra

Well-known member
Замша, ясна, дзякуй. :)
А што кіруе Вамі ў адчуванні мілагучнасці і натуральнасці? Вы звязаная неяк з бел. мовай, ці проста карыстаецеся ёю час ад часу?

І яшчэ хацела спытацца...а што ў Вас за праблемы з Ў, І, апострафам? Вы там вышэй узгадвалі пра гэта.)

"прабачце", альбо “даруйце”
Ну прабачце і даруйце, яно та розніца ёсць...А вось з "перапрашаю"...ў мяне ніяк.( А цікава...мусіць жа быць нейкае адценне...ІМХО.
 

Замша

Member
К'яра, з беларуска мовай звязвае тое, што я нарадзiлася i жыву тут, ў Беларусi, як не ведаць? а карыстаюся рэдка, часцей за ўсё - вусна, калі суразмоўца вядзе гаворку на беларускай мове. але па-руску мне зручней, я думаю па-руску, і ў сям'і на iм гаворым.
праблемы ў мяне з беларускімi лiтарамi, калі набіраю: у мяне беларускай раскладкі на ноўте няма, перамыкаю на англ. шрыфт, каб "i" беларускае набраць, а назад пераключыць забываю, так i працягваю набiраць, а потым вяртаюся правiць... а "у кароткага" ў мяне наогул няма, бяру ў вашых тэкстах и ўстауляю ))). ну і апостраф замест мякого знака, таксама трэба на англ. пераходзiць. скочу туды-сюды, таму атрымліваецца доўга вельмі, а думка ўжо далёка наперад пайшла, пакуль я літары падбіраю...
 

Замша

Member
Юлллса, не, гэта толькі гучыць падобна, а на самай справе, гэта форма прабачэння. параўнайце як будзе па-польску - "przepraszam" (пшепрашам), яшчэ блiжэй укараiнскi варыянт - перепрошаю (нацicк на о).
 

k_ja_ra

Well-known member
з беларуска мовай звязвае тое, што я нарадзiлася i жыву тут,
"у кароткага" ў мяне наогул няма, бяру ў вашых тэкстах и ўстауляю
Я ўражаная. :) Шчыра. Рэспект.
Замша, прабачце мне маю сталую даставучасць наконт раскладкі...Вы ўпэўненая, што ў Вас яе няма? Я пры ўсім сваім жаданні не магу ўявіць сабе сёння комп, на яком бы не было бел. раскладкі. У меню моўнай панэлі моваў проста безліч, аж да тыбецкай і хіндзі :) ...паспрабуйце такі глянуць...На другой старонцы гэтай тэмы вялося, як гэта зрабіць...
Я да таго, каб спрасціць Вам "жыццё". Не палічыце за настаўленні...бо на такія высілкі, як Вы, баюся, асабіста я дакладна не здольная. :) Мне лепш дзень змарнаваць, потым за гадзіну даляцець. (с) :)

Юлллса, так, гэта форма прабачэння. Як ведаю, ужываецца ў тым ліку тады, калі, скажам, чэл падчас чыейсьці гаворкі, просіць прыпыніць яе, каб штосьці спытаць. Але я часам сустракала гэтае слова і ў іншых выпадках. "Чуйкі" для ўжыванні гэтага слова ў мяне няма...а разнастаіць, пашыраць уласную лексіку хочацца...

Тут ні разу гэтага слова не бачыла, таму Замша мяне гэтым прыемна здзівіла. :)
 

Замша

Member
вось я тундра! вакол – глабальная кампутарызація, а я не здагадалася, як усталявать! амаль што ўбілася, пакуль набірала, столькі часу дарма ўбайдосала, а пра тое, што дабаўляць можна – неа, не чула! :rofl::rofl::rofl: ну і ёлупень я , аднак! дзякуй, вялікі, К’яра, каб не ваша так званая "даставучасць", я б зусім тут загінула ў чарговым прыпадку патрыятызму, пераскокваючы з рускай на ангельскую, каб у выніку атрымаць беларускую. я ж, зразумела, тэму гэтую с пачатку не чытала, ні першую старонку, ні другую, ніякую, акрамя апошняй, адказала на пытанне і пайшла далей. дзякуй вялікі, ўжо ўсе паправіла, пішу, як чалавек :victory:)
 

Замша

Member
і вам дзякуй за навуку! ) век жыві - век вучыся, а ўсе роўна дурнем памрэш (гэта я ўсе пра сябе, ўсе ніяк не магу супакоіцца ад уласнай цемры драмучай)
 

k_ja_ra

Well-known member
Замша, я радая, праўда...:)

А... і так, згодная з Юлллсай, слова файнае, каларытнае.. :) І пра "прыпадак патрыятызму" спадабалася... Трапна. :) Сама грэшная...у сэнсе "прыпадкаў". :)))

=====

І смех і грэх: http://nn.by/?c=ar&i=77125
 
Последнее редактирование:

Ильгрия

New member

Ильгрия

New member
Кьяра, ва ўсіх, гэта дакладна, пры чым беларускіх большасць. Толькі трэба ведаць у які час па-беларуску, у які па-польску ( раней, нават на лацінскай мове адна нядзельная імша была ў Чырвоным касцёле, зараз - ня ведаю :)). Я ўдакладню і адпішуся. Добра? Табе б куды хацелася пайсці, у які касцёл, ці ўсё роўна?
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху