Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
Людзі, а я ўсё са сваімі, дакладней нашаніўскімі артыкуламі. Але не магу не падзяліцца. Так натхнёна і пранікнёна напісана...пачытайце.
http://nn.by/?c=ar&i=82878



Igra, ды ладна. Сямейства - расейскамоўны сайт якраз. :))
Хутчэй ужо з дзетак ці з суполак у ВК, ці з generation.
 

Igra

БЫТИЕ
Кьяра, дык можа и так)))Гэта я анидзе акрамя сямейства па–беларуску не размауляю,таму и падумалася менавита так:)
 

k_ja_ra

Well-known member
Вішанька, дзяўчаты. Тута ў суседняй тэме пытанне пра значэнне і пераклад слова "абібок" закранулася.
Нібыта з беларускага ў расейкую "абібок" як "созерцатель" перакласці можна. Што праўда? Я нешта не знайшла такога. Цікава. )
 

Вишенка

волшебница
Нібыта з беларускага ў расейкую "абібок" як "созерцатель" перакласці можна. Што праўда? Я нешта не знайшла такога. Цікава. )
Я так разумею, што гэта "бездельник". Ну а калі чалавек нічога не робіць, то ён цалкам можа казаць пра сябе, што ён "созерцатель" :) Больш дакладна сказать не магу, бо не ведаю.

Я сёння ехала ў метро і не верыла ўласным вачам. У вагоне вісела новая схема метро, ужо на 3 лініі.... І ўсе станцыі там былі падпісаныя не толькі па беларуску, але і беларускай лацінкай... Перайшла на другую лінію - у вагоне звычайная старая схема.... вось зараз думаю: можа мне прымроілася? :)
 

k_ja_ra

Well-known member
можа мне прымроілася?
Не, не прымроілася. http://nn.by/index.php?c=ar&i=79130&c2=araddcompa#startcommentform


Я так разумею, што гэта "бездельник". Ну а калі чалавек нічога не робіць, то ён цалкам можа казаць пра сябе, што ён "созерцатель"
Хіба што так... Тут пра созерцателя: http://semeistvo.by/forum/showpost.php?p=7645923&postcount=1866

Расейцы, атрымліваецца, інфармаваныя лепей за нас. :)
 

k_ja_ra

Well-known member
Вишенка, сёння на свае вочы бачыла. Я ж метро не езджу амаль ніколі. А сёння якраз давялося. Так што не сунявайся. Ты ў сабе пакуль. :))

Такія назвы файныя на 3-й лініі: Слуцкі гасцінец, Кавальская слабада, плошча Ф. Багушэвіча. :)
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Мова.Музыка.Маладосьць.
http://www.youtube.com/watch?feature=player_embedded&v=rEGhw129Q0I
Раю.
Вінцук Вячорка ўспамінае, як пачыналася МРОЯ, Лявон Вольскі -пра тое, як яны пачалі размаўляць па-беларуску, сучасныя музыкі -пра стан беларускай музыкі зараз...
Прыемнага прагляду)))))
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Спадарыні, можа каму, як і мне, будзе цікава)

Дзякую Паўлу Аракеляну за гэтую падзею)))
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
katia-ka, мне цікава. ))) Толькі пытанне, ці атрымаецца патрапіць.(
Панядзелак - не наш дзень...
 

k_ja_ra

Well-known member
Дзяўчаты, а скажыце, пліз. Мінута - таксама ўнармаванае слова ў беларускай, так?
І мае хаджэнне побач з хвілінай?

Я ўсё ж хачу зразумець...
Калісьці ў нас тут была размова пра тое, што не бывае словаў у мове з аднолькавым зместам і сэнсам. Нейкі нюанс, адценне мусіць быць.
Беларуская - выключэнне? Ці які нюанс у словах мінута і хвіліна?

І яшчэ, "услых" - гэта нармальны выраз? Гаварыць (чытаць) уголас - па-беларуску ж, не?

Чёта сказ з дамашкі старэйшай сёння "Абавязкова чытайце ўслых штодня не менш як 15-20 мінут" засмуціў.(
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Кьяра, як па мне, "услых" -гэта з адценьнем "выказаць сваю думку ўслых", а "уголас" -гэта менавіта чытаць/галасіць/etc ня моўчкі. Але гэта маё меркаваньне, я не лінгвіст і не мовазнаўца.

...хаця вось у Хітрык у песьне так:
Быццам спяваю
Гучна ўслых
Тое, што ведаю
Ад нараджэння
 

k_ja_ra

Well-known member
katia-ka, пра ўголас. Я гэта ў свой час у падручніку "Гавары са мной па-беларуску" чытала, і знаёмаму майму на курсах беларускай (уцямнай беларускай) распавядалі. Спецом увагу звяртала, што няма тут калькавага перакладу з расейскай.
Чытаць уголас - гэта своеасаблівы ўстойлівы выраз.

Ды вунь і Крапіва пра тое ж:
читать несовер. в разн. знач. чытаць
уметь читать умець чытаць
читать вслух чытаць уголас
http://slounik.org/search?dict=krapivarb&search=вслух&x=0&y=0

Дарэчы пра мінуты з хвілінамі. Насамрэч так. :) Ёсць і тое і тое. Вось толькі мінута - тэрмін матэматычны і геаграфічны. (столькі-та градусаў і столькі мінут даўжыні, прыкладам). А хвіліна, як я разумею - гэта менавіта адрэзак часу...

Але устойлівае адчуванне, што складальнікам падручнікаў на гэтыя нюансы пляваць. І што чытання ўголас датычыцца і што хвілін.(((
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Кьяра, а хіба я табе не пра тое самае?

Сустрэчнае пытаньне:
З Ражджаством - гэта нармальна? Нешта рэжа слых...(гэта я на маркі гляджу)

Вось толькі мінута - тэрмін матэматычны і геаграфічны.
не па тэме, але... Дзіця пытаецца наконт заданьня па матэматыцы (трэба параўнаць велічыні) 1 дзень - гэта як лічыць? 24 гадзіны? 12 гадзін?? (там заданьне кшталту 1 дзень 5 гадзін * 18 гадзін) Нешта я не памятаю, каб такая матэматычная адзінка была... Суткі -так, зразумела. А дзень??? Пайду ў "матэматыку"...
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
а хіба я табе не пра тое самае?
Дык я не тое каб табе...Сама сабе хутчэй...

З Ражджаством - гэта нармальна?
З Нараджэннем Хрыстовым. Ці з калядамі. У залежнасці ад кантэксту. Калі менавіта пра рэлігійнае свята - першы варыянт. Калі віншаванні блізкім, знаёмым - з калядамі - самае яно.

там заданьне кшталту 1 дзень 5 гадзін * 18 гадзін
У гэтым выпадку, думаю, дзень=24 гадзіны.
Бо дзень=12 гадзін - гэта вельмі ўмоўна...
Тады ўжо можна і так: раніца - 6 гадзін (з 6.00 да 12.00), дзень=6 гадзін, вечар ад 18.00 да 24.00, ну і ноч адпаведна 6 гадзін.)))))
 
Последнее редактирование:

katia-ka

Kitoks Pasaulis
З Нараджэннем Хрыстовым.
не, ну гэта зразумела :) Раблю вынік - табе таксама не падабаецца Ражджаство :)))
дзень=24 гадзіны.
ну да... як быццам.... Але ці ёсьць такая адзінка? Бо тут можна шмат чаго нафантазіраваць....
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху