Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Кьяра, не)) ты проста з'яўляйся там часьцей))))
Дзяўчаты, мо ў каго ёсьць аудыёказкі, зь якіх вашыя дзеці ўжо вырасьлі ці ведаюць на памяць? :) Забрала б за шакаладку:)
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
katia-ka, я калі ўпершыню скарачэнне ВК убачыла, іншай асацыяцыі, чым з аднайменнай тэмай на сямействе, у мяне не ўзнікла. :)))
Так і тут.)) Прыходжу да высновы, што з абрэвіятурамі я на "Вы". )))))

з'яўляйся там часьцей
І гэта таксама. Ага. ))
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
я калі ўпершыню скарачэнне ВК убачыла, іншай асацыяцыі, чым з аднайменнай тэмай на сямействе, у мяне не з'явілася.
во! А я не хаджу ў гэтую тэму, таму мне толькі кантакцік на розум і прыходзіць :)))
пы сы Алёна, я на ФБ фоткі сваёй прынцэсы разьмесьціла, калі цікава-глянь))
 

Вишенка

волшебница
Адзінае, я так падумала...Вишенка, а ў Камяніцы большыя столікі, чым той, за якім мы сядзелі, ёсць? Бо як памятаю, там столікі збольшага на 4 чалавекі разлічаныя.
Іх можна ссунуць - і хоць вяселле гуляй :) Я ў будні не магу, у суботу - толькі пасля 5-6. У нядзелю магу
 

k_ja_ra

Well-known member

katia-ka

Kitoks Pasaulis
prosto_kat, не, ну гэта не цікава((( тут жа абяцалі нейкую гісторыю пра мужа))
таму трэба сабрацца ўсёй кампашкай.
Пішам варыянты, а пасьля матэматычны геній Алёна вывядзе сярэдняе арыфметычнае :)
 

k_ja_ra

Well-known member
Э не-е-е-е... Так не пойдзе ўжо гэтым разам.:))
Паколькі бяз цябе праграма адразу страчвае ў напаўненні, прабач, без цябе ніяк. Будзем ад цябе "плясаць".


матэматычны геній
:))) Ну пакуль атрымліваецца варыянт позняга сняданка 23-га. Не?
Я, калі што, не супраць. І недзе нават за. Трэба ж распачынаць калі-небудзь традыцыю снедаць у кавярнях, як гэта увесь свет робіць. :)))
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
katia-ka, ты скажы, ты ялінку такую адмыслова шукала ці чыста выпадкова яна такая атрымалася? (я пра карцінку ў подпісе)
ну.... мне захацелася нечага навагодняга, я пайшла па спасылцы ў подпісу адной фарумчанкі... а там -яна - як для мяне зробленая :)))

Арыстакратка. ))))))
можна і я прымажуся да ліку арыстакратак, якія любяць сьнедаць ў кавярнях? :)))
 

k_ja_ra

Well-known member
Вишенка, мая малодшая падыйшла тут пару гадзін таму да компа, а ў мяне старонка гэтая нашая адкрытая.
Убачыла сцягі твае ў подпісу і давай карэктаваць: абы што, кажа, вось тут (на польскі) яшчэ адной белай палоскі не хапае. А тут (чырвона-бела-сіні зверху ўніз - гэта які? Нідэрланды? я ў сцягах ні бельмеса :))) ) сіні залішні. :)))))
Свядомая, блін. :)))

можна і я прымажуся да ліку арыстакратак, якія любяць сьнедаць ў кавярнях?
Запраста, думаю. :)))

Сча прыйдзе Проста кэт і скажа: шампанское по утрам пьют только арістократы і дегенераты" (с) :)))
 

Igra

БЫТИЕ
Файная карчма?Паглядзела-элiтарны рэстаран,але ж кошт снеданняу вельмi танны.И пра боршч-пацешна.Сапрауды персанал па-беларуску размауляе?

Калi што,не бойцеся,пытаюся толькi з цiкаунасцi:biggrin:
 

k_ja_ra

Well-known member
Прыстойная кавярня, я б сказала. Адметная і запамінальная. Хаця дакладна не памятаю, можа і рэстаранам яны афіцыйна завуцца.
Сапрауды персанал па-беларуску размауляе?
Менавіта.) Праверана.) І музыка беларуская выключна і сурвэткі бчб. )))
 

Nulka

Member
дзяўчаты, бачу вас. Калі будзе прызначана дата, і зоркі стануць у патрэбныя месцы, з задавальненнем далучуся.
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху