Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
katia-ka, гаворка пра тое, што калі ты кажаш увесь час "лёгіка" (я чыста як прыклад, раз ужо менавіта гэтае слова народу не спадабалася :) ), травень, ровар, ці мой жа фламайстар, то цалкам заканамерна, што дзець так і будзе пісаць потым.
А школе гэта наўрад ці спадабаецца.))) Неяк так.

Думаю, Келдыш пра гэта.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
што дзець так і будзе пісаць потым.
Калі гэтую пісаніну перастануць ацэньваць.
Кьяра, выйшаў новы "Гарбузік". Ты ж набываеш? у мяне будуць аўтарскія экзэмпляры, трэба будзе табе перадаць.
 

k_ja_ra

Well-known member
katia-ka, ты момант блытаніцы, імхо, дарма ігнаруеш.
Ёсць розніца, калі дзецю 15, ён дакладна адчувае розніцу, так бы мовіць, і разумее, як пісаць афіцыйны зварот, прыкладам, а як камунікаваць з адзінадумцамі на форуме.
І іншая рэч, калі дзецю 5-6-7-8, ён толькі ідзе ў школу, і яму адчуць гэтую розніцу, імхо, нашмат складаней.

п.с. ну і так. Мы разбіраем сітуацыю, калі дзіця чуе мову і толькі яе хаця б дома штодня і сам карыстаецца ёю.
То бок пра белмоўныя сем'і.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
І іншая рэч, калі дзецю 5-6-7-8, ён толькі ідзе ў школу, і яму адчуць гэтую розніцу, імхо, нашмат складаней.
майму амаль10. Ён піша толькі наркамаўкай. Дарэчы, ён і піша-та толькі ў школе.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
katia-ka, як даўно твой сын чуе бел мову хаця б у тваім выкананні штодня?
паўгады.
асноўная мова яго камунікацый - руская.
Школа, сябры, тэлевійныя перадачы -на рускай мове. Але пагаварыць са мной па-беларуску-не праблема.
Ці ты пра ўжываньне памягчэньняў у вуснай мове? Тут я не ўзгадаю. Бо я не акцэнтую на гэтым ўвагу, як хто гаворыць - класна, ці клясна.
 

k_ja_ra

Well-known member
асноўная мова яго камунікацый - руская.
Вось.
Таму і пытанне востра не стаіць.


Зразумей правільна, я асабіста супраць тваёй тарашкевіцы нічога не маю. Нават наадварот. Болей за тое, я была б толькі шчаслівая, калі б менавіта тарашкевіцу вывучалі ў школе, а яшчэ лепей лацініцу.)
Але пытанні людзей, якія не ў тэме, мне зразумелыя. (хаця тут таксама плюс - хоць даведаюцца, што такое ёсць :) )
І для сябе я такі абіраю наркамаўку. З той простай прычыны, што а) тарашкевіцай не валодаю ў поўным аб'ёме
б) верагоднасць пісаць пісьменна наркамаўкай асабіста ў мяне нашмат большая. Мне прасцей сябе праверыць, калі што.)

Мая пазіцыя тут - правапіс і некаторыя асаблівасці вымаўлення (таго ж "л") наркамаўскія, але па мажлівасці карыстанне лексікай, якая больш адпавядае менавіта бел. мове, а не бел-расейскаму гібрыду.
Ну скажам крама-магазін, як прыклад.

выйшаў новы "Гарбузік". Ты ж набываеш? у мяне будуць аўтарскія экзэмпляры, трэба будзе табе перадаць.
О!!! Абавязкова! Файна!
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Але пытанні людзей, якія не ў тэме, мне зразумелыя.
Мне зразумелыя пытаньні, а не указаньні, што і як мне рабіць. Разумееш? Калі б мяне спыталі: "а чаму вы ўжываеце Ё замест О?", гэта было б зусім іншае, чым: "не пішыце вы гэтымі навамоднымі штукамі"
 
Последнее редактирование:

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Кьяра, што ты хочаш пачуць? :)
Слу, вось я ніколі не задумывалася аб тым, адкуль назва. Асабліва Краснага (Чырвонага?) Бора гэта тычыцца. І вось Красная плошча заўсёды ў маім перакладзе была чырвонай. Як будзе зараз, пасьля таго, як я той артыкул прачытала, ня ведаю. Вось шчыра :)
А ўвогуле... Калі пачаць капаць глыбей(я пра сябе кажу "капаць"), то Красная плошча -гэта як імя асабовае. Назва. Вось цікава, а замежнікі гавораць Рэд сквэр(ці як там плошча па-ангельску?) ці Руж пляс? Ці выгаворваюць "красная"?
Узгадалася. Пра Стары горад Стакгольма ўсе гавораць Гамла Стан. І ўсе разумеюць, што гэта. То бок гэта таксама стала назвай.

Пы. сы. мае фотачкі(у іншым артыкуле ) з фэйсбука патрапілі ў НН. Алёна, яшчэ раз дзякуй за той ліст у прыват.
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
што ты хочаш пачуць?
Якраз тое, пра што ты пішаш.)
Як па ходзе правільна? Як павінныя перадавацца назвы? Перакладам, транслітэрацыяй? Перакладам з улікам гістарычных перадумоваў з'яўлення назвы?

Замежнікі кажуць (я вольна) рэд. То бок чырвоная плошча і не замарочваюцца над сэнсам слова "красная". А мы свяцейшымі за папу рымскага быць, відаць, хочам.
Тым больш хто там ведае гэтыя гістарычныя перадумовы? Можа калі-небудзь і ад "красівый" было, а потым, паколькі ўсё адно слова аднолькава гучыць стала краснай у сэнсе кумачовой.

Дык ладна з расейскімі назвамі...Са сваімі блытаніца. Пачынаючы ад Акцябрскага пасёлка і заканчваюцы вуліцай Обойной (па-расейску) чамусьці, а не Шпалернай.

Суцэльная абракадабра, карацей.

мае фотачкі патрапілі ў НН
Я бачыла.) Здорава.) Я радая, што ты задаволеная.)
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Са сваімі блытаніца. Пачынаючы ад Акцябрскага пасёлка і заканчваюцы вуліцай Обойной (па-расейску) чамусьці, а не Шпалернай.
Ну дык назвы ж як раз такі і не паракладаюцца. То бок Обойная, калі яе так назвалі, і будзе Абойная...
Ну і мы ж як раз такі хацім, каб на нашай сьхеме ў мэтро было напісана Plosca Peramohi, а не Victory Square.

А мы свяцейшымі за папу рымскага быць, відаць, хочам.
На анляйнеры мне спадабалася фраза (гаворка пра прозьвішчы ў пашпарце ішла) "Некоторые белорусы, похоже, хотят быть не только русее всех русских, но и англичанее англичан" :)))

Здорава.) Я радая, што ты задаволеная.)
Насамрэч там цікава было)))

__________
Фотачка не мая, але не магу не падзяліцца. Усім тым, хто разумее маё захапленьне :friends:
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
То бок Обойная, калі яе так назвалі, і будзе Абойная...
Дык як я зразумела, яе назвалі Шпалернай якраз. А па-расейску яна чамусьці ўжо Обойной зрабілася. Унутры адной краіны.
То бок Мінск-сіті глядзіш - табе на Обойную трэба, а па ходзе яе там няма... Шыльды пра Шпалерную табе сведчаць...
Маразм, імхо...
Ну і мы ж як раз такі хацім, каб на нашай сьхеме ў мэтро было напісана Plosca Peramohi
Э...гэта ты пра розныя рэчы зусім. Гэта па-беларуску назва. Нашая. А як ангельцы паміж сабой па-ангельску, згодна з традыцыямі сваёй мовы, будуць яе называць - іхная справа як бы. Не?
Вострую браму мы Вострай брамай завем. А не...як там яна дарэчы ў літоўцаў? Забылася ўжо. Дый не трэба яно мне. Па-свойму бы запомніць.


Насамрэч там цікава было)
Напэўна...
Але ў мяне як пратэст нейкі ўнутраны. Не вабіць - і ўсё.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Дык як я зразумела, яе назвалі Шпалернай якраз.
да? Ня ведаю падаплёкі, калі шчыра))

Гэта па-беларуску назва. Нашая. А як ангельцы паміж сабой па-ангельску, згодна з традыцыямі сваёй мовы, будуць яе называць - іхная справа як бы. Не?
Ня ведаю, як дакладней сказаць. Я пра тое, што назвы не перакладаюцца. Называць яны могуць як хочуць. Але запісана павінна па-беларуску. І калі запісаны Октябрьскій поселок, то ён і павінны быць Акцябрскім... Гэта мая думка і яна можа не супадаць з чыйсьці :)
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
То бок ты за Красную Плошчадзь у беларускай мове, ці як?
А шут яго ведае. Я ж табе кажу, заўсёды гаварыла Чырвоная, бо плотна асыявала яе менавіта з колерам. Але зараз ня ведаю. Зусім. З маёй лёгікі, да, Красная. Але ізноў жа, як з тымі англічанамі, мо яны называюць нашу пл.Перамогі па-ангельскі... Як будзе "в просторечии" па-беларуску? Вось "в просторечии", пэўна, дапушчальна гаварыць чырвоная, а пісаць на мапе, у артыкулах - Красная.. Карацей, няма ў мяне адказу :)
 

k_ja_ra

Well-known member
ды я ўжо і не пра Красная нават. А пра Плошчадзь.) Ну з логікі, што перакладаць не трэба.)

мо яны называюць нашу пл.Перамогі па-ангельскі...
Ты сумняваешся? Ды яны нават выгаварыць такое спалучэнне, як плошча перамогі, няздольныя, ты чё? Безумоўна, па-свойму завуць. І неяк не парацца, як і хто на гэта паглядзіць.



а пісаць на мапе
Не, ну зноў жа...Калі гэта інтэрнацыянальнае выданне - то так. А калі падручнік школьны па геаграфіі? Будзем назвамі на мове кожнага існага народа замарочвацца?


Як будзе "в просторечии" па-беларуску?
У прастамоўі?
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Не, ну зноў жа...Калі гэта інтэрнацыянальнае выданне - то так. А калі падручнік школьны па геаграфіі? Будзем назвамі на мове кожнага існага народа замарочвацца?
Слу, ну вось мне цікава было б паслухаць чалавека, які ў тэме. Бо мы з табой тут можам што заўгодна меркаваць. :) А нейкія канкрэтныя правілы, пэўна існуюць.
А як у падручніку называюцца краіны? вось менавіта тыя, якія мы завем па-свойму, а жыхары гэтых краін - інакш?

А пра Плошчадзь.)
не. Плошча. Ня ведаю, як абгрунтаваць. Мазгамі разумею, сказаць - не магу.
А ўвогуле, пачынаю ўспамінаць розныя назвы і разумею, што гаворым, як Бог на душу пакладзе)))

магчыма. Думала, можа ёсьць які менавіта беларускі выраз.
 

k_ja_ra

Well-known member
А як у падручніку называюцца краіны? вось менавіта тыя, якія мы завем па-свойму, а жыхары гэтых краін - інакш?
Каця, ну чё далёка хадзіць? Нямеччына тая ж. (Германія па-расейску) Насамрэч Дойчланд.
У цябе ў падручніку як напісана?

як Бог на душу пакладзе
Вось. Няма тут адзіных правілаў. Збольшага кожны народ згодна са сваімі моўнымі асаблівасцямі называе вядомыя аб'екты. І не трэба тут супермегаправільнасці, відаць, шукаць. У дачыненні да іншай краіны.
У сваёй бы разабрацца...
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху