Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Вишенка

волшебница
трэба iсцi у царкву, пасцiцца, гатаваць пасху з творагу, фарбаваць яйцы, печы кулiчы....
Вось бацька мой мне сказаў, што ў іх пасху з тварагу ніколі не рабілі і не ведалі такога, толькі булкі пяклі, салодкія і з вялікай колькасцю яек, якія называліся паска. І акрамя паскі і яек, на стале таксама быў коўбік (такія варыяцыі на тэму хатніх каўбас), смажанае сала, халадзец і ну проста абавязкова хрэн.
 

fasolinka

Active member
Вишенка, у маёй бабулькi так I было заусёды, як вы расказваеце... Але наурад цi дзеля традыцыi. Мне здаецца, гэта больш было прывiтанне для дзетак, якiя з Мiнску прыязджалi i ужо на доугi час маглi застацца у бацькоу. I традыцыйна каубасы былi. Бо зiмой заусёды забiвалI кабана i нешта смачная (каубасы цi нешта iншае) пакiдалI да Вялiкадня. Каб было чым частавацца. Бо у гэты час на вёсцы нIчога iншага не было, усе запасы заканчвалiся да гэтага часу...
 

Вишенка

волшебница
fasolinka, ну, бацька мне распавядаў пра той час, калі яны (дзеці) яшчэ былі малымі і ніадкуль не прыязджалі. Мяне асабліва здзівіла, што хрэн у іншы час не надта і елі, а вось на Вялікдзень рабілі абавязкова.
 

fasolinka

Active member
Цiкава. Не, у нас, у маёй сям\i не святкавалi так Вялiкдзень у той час, калi бацькi былi маленькiя. У года апасля вайны не вельмi такiя святы шанавалiся
 

Берта

В стране чудес....
Можна казаць - кішаньковыя выдаткі.
Ёсць старая беларуская прымаўка - хварэць на кішаньковыя сухоты. Г.зн. быць бедным, без грошай у кішэні.
Можна ўвогуле пісаць і казаць нават не кішаньковыя выдаткі, а проста - кішаньковыя. Гэта і ёсць "карманныя расходы".

А пра беларускія пачастункі дый стравы .... мне падабаецца гэты сайт http://belcook.com/
Дзяўчына з Палесся выкладае рэцэпты ў тым ліку і тыя, па якіх гатавала яе бабуля. Ёсць надзвычай смачныя стравы.
Цікавыя і спасылкі - літоўская гаспадыня.
 

k_ja_ra

Well-known member
а проста - кішаньковыя.
Млін...Як жа не хапае мне жывой, простай, штодзённай свабоднай гаворкі...
З выразамі, прыколамі, слэнгавымі славечкамі і падобным...
Як на латыні, і праўда... ((((
Як іншапланяцянін. (((
 

k_ja_ra

Well-known member
Дарэчы, часта ў "іх" гэта ўсё разам яшчэ "пазітывам/пазітыўным светапоглядам/глядзіце пазітыўней" завецца.:))))))))
 

Igra

БЫТИЕ
Дарэчы, часта ў "іх" гэта ўсё разам яшчэ "пазітывам/пазітыўным светапоглядам/глядзіце пазітыўней" завецца.)))))
Я так казала)))Але ж і ня ведаю,да каго мяне аднесці-да "іх" ці да "мы",бо не ўсё падзяляю роўна,як ў артыкулу:)Вось гэта падзяляю:"Мы кажам “Віфлеемская зорка”, яны кажуць – “звёздочка октябрят”, мы кажам “Хрыстос Уваскрос!”, яны адказваюць “Нам уже доложили”",ну і яшчэ шмат чаго,але не 100%,ну і да пазітыўнага светапогляду стаўлюся не дрэнна:)
 

k_ja_ra

Well-known member
"Мы кажам “Віфлеемская зорка”, яны кажуць – “звёздочка октябрят”, мы кажам “Хрыстос Уваскрос!”, яны адказваюць “Нам уже доложили”"
Як па мне, дык па гэтых пытаннях ісціна недзе пасярэдзіне.)

Што да пазітыва... Я пры сваіх.
а) людзям з нікамі і статусамі "на мегапазітыве" не давяраю па азначэнні. Бо насамрэч гарманічны чэл настолькі відавочна гэта не транслюе.
б) ненавіджу пасылаў кшталту "не вер сваім вачам, вер майму сумленню" і "з лайна цукерку".
 

Igra

БЫТИЕ
а) людзям з нікамі і статусамі "на мегапазітыве" не давяраю па азначэнні. Бо насамрэч гарманічны чэл настолькі відавочна гэта не транслюе.
б) ненавіджу пасылаў кшталту "не вер сваім вачам, вер майму сумленню" і "з лайна цукерку".
Як па мне,дык гэта крайнасці:)Падазраю,што кожны чалавек прыкладна так і разважае:) Але пра пасыл "не вер сваім вачам, вер майму сумленню" не упэўнена,што зразумела дакладна яго сэнс,асабліва калі тычыцца пытанняў,якія па вызначэнні прадугледжваюць і дапускаюць розныя меркаванні і погляды.
 

k_ja_ra

Well-known member
"не вер сваім вачам, вер майму сумленню"
Гэты выраз у нас у сям'і колькі сябе памятаю чула. ) Звычайна гучаў у дачыненні да розных расповедаў пра тое, як "я другой такой страны не знаю, где так вольно дышіт человек" (с). Ну там..."ураджай сабралі - абалдзець, вытворчасць расце - неімавернымі тэмпамі, прырост даходаў склаў - афігець колькі адсоткаў" ну і г.д.

Ну, памятаеш? нам заўжды распавядалі, як мы файна жывем і развіваемся ў той час, як астатнія загніваюць. Прычым нам жа распавядалі, але так, як быццам мы тут ні разу не жывем і адваротнага ні разу не бачым.)

Такім чынам, для мяне гэты выраз пра выпадкі, калі тое, пра што мне распавядаюць,ці ў чым жадаюць пераканаць/упэўніць, ніяк не карэлюе з тым, што я бачу на ўласныя вочы.)
 

Igra

БЫТИЕ
Кьяра, дзякуй,я зразумела.На здзіўленне,я такі выраз не чула:)
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху