Igra, не магу па мабільным інтэрнеце відэа глядзець.
Але па першай карцінцы і па апошняй, а таксама па каментарах магу здагадацца збольшага.
Што да мяне, дык мяне ўвогуле дасталі гэтыя рэкламныя кампаніі "за мову". Усе. Я асабіста не бачу ў іх аніякага сэнсу. Не выконваюць яны, імхо, сваёй задачы. Тыя, хто размаўляюць - працягваюць размаўляць. Тыя, хто спачувае - працягваюць спачуваць. Тыя, хто ў лепшым выпадку не бачыць сэнсу, бо атавізм, а ў горшым адкрыта ненавідзіць - працягвае не бачыць сэнсу і ненавідзець.
І градус нянавісці толькі павялічваецца.
Таму толькі словы-словы-словы, і нічога на справе.
Ніякіх станоўчых пераменаў не будзе да таго часу, пакуль дзяржава не скіруе ў гэты бок свае інтарэсы.
Астатняе - лірыка, ад якой проста млосна ўжо. Мне. Іншым - не ведаю.
Я проста рэальна сутыкаюся і бачу стаўленне не тых, хто ў тэме на мове ці каве, а шэраговага грамадства. Няцярпення шмат. І неразумення шмат. Але ёсць і роўнасць, што цешыць.
Што да гэтага роліка непасрэдна. То такі так. Мова ЗНІКАЕ, а не пераўтвараецца ў зомбі і пачвару.
Таму незачОт. (хаця робім зніжку на тое, што я ўласна кажучы "не чытала, але асуджаю".

)) Але паўтаруся, па першым і апошнім кадры і водгуках мяркую)