Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

subaru

Active member
Кьяра, вялікі табе дзякуй за спасылку, так яна мне да тэмы прыйшлася)) Толькі не зразумела наконт напісаньня "зь йіншымі, зь йІраю, церазь йІндыю..." Наконт гучаньня-вымаўленьня так, а вось пісаць як? І наконт таксама напісаньня "зь'ява, разь'юшаны..." - такім чынам патрэбныя ь з ' разам? Так?

па апошніх слядах тады ўжо зь йімі, так? :derisive:
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
subaru, давай разбярэмся. Ты што-небудзь пра тарашкевіцу ці класічны правапіс чула? Гэта правапіс (калі вельмі-вельмі груба) з мяккімі знакамі і ёсць. Згодна з ім будзе пісацца "зьява".
Правапіс, якім карыстаюцца сёння ў школах, завецца наркамаўкай. Згодна з ім пішацца "з'ява".
Але.
Вымаўляецца "з" у слове з'ява у кожным разе мякка.

Калі цябе класічны правапіс, хаця б для агульнага знаёмтва цікавіць, пагартай тут
http://knihi.com/storage/padrucnik/index_by.htm
Вельмі карысна, імхо. Нават калі ім не карыстацца, мозг чысціць якасна, я б сказала. :)

Зараз што да "зь йімі". Й не пішацца нават у тарашкевіцы. Але ён вымаўляецца. Пра гэта якраз па спасылцы таксама ёсць. То бок вымаўленне "і" ў словах іншы, мама і тата (мама й тата, калі тарашкевіцай) і пішу - гэта тры розныя гукі па сутнасці.
Але пазначаюцца ў кірыліцы адным і тым жа сімвалам.
 

subaru

Active member
Кьяра, дзяк))
пра тарашкевіцу ці класічны правапіс чула
вядома ж чула)) і чытала аб розьніце таксама)) і дагэтуль карысталася толькі наркомаўкай... але ж... паўтаруся, цягне на зьмякчэньне... ў гэтым стане жадаю аддацца інтуіцыі, але ж і памылкі рабіць не хочацца... вось і шукаю, блытаюся пакуль))

Другое... я не адзіны раз бачыла і чытала, што народ карыстаецца й на пісьме таксама... як у тваім прыкладзе, не толькі вымаўляюць, але і пішуць

Далей... прабачце мяне, але ў сюжэце па тваёй спасылцы сказ ідзе толькі пра гучаньне і вымаўленьне, ці напісаньне там прыводзіцца таксама карэктнае? Не зразумела нешта... вось і ўдакладняю))
 

k_ja_ra

Well-known member
subaru, ты прабач, калі я гавару тое, што не новае для цябе. ) Я не сумняваюся ў кімсьці...так, на ўсялякі выпадак, дзеля разумення. ) Проста я, прыкладам, 2 гады таму пра існаванне нейкай там тарашкевіцы слыхам не чула. )

У перадачы ўсё карэктна. Там мяккія знакі, як памятаю, у косках пісаліся, чыста для яснасці і нагляднасці, як разумею. У астатнім пісалася паводле афіцыйнага правапісу, не?

Што да жадання пісаць са змякчэннямі...
Тарашкевіца і класічны правапіс - гэта далёка не толькі мяккія знакі. Гэта іншае вымаўленне ( а значыць напісанне) многіх словаў, гэта пэўны пласт лексікі, гэта своеасаблівы сінтаксіс, гэта "памыляесся", а не "памыляешся", гэта "чэскі", а не "чэшскі" і г.д.

Асабіста для мяне гэты пласт мала пад'ёмны, каб вольна ў ім пачувацца.
А ты глядзі сама. :)

народ карыстаецца й на пісьме таксама..
Так. Але ў выпадках пасля галосных. А не для пазначэння ётавага вымаўлення гука "і", як у слове іншы. Я пра гэта. )
 

subaru

Active member
у косках пісаліся, чыста для яснасці і нагляднасці, як разумею. У астатнім пісалася паводле афіцыйнага правапісу, не?
вось гэты самы момант я і удакладніць пытаюся))

Тарашкевіца і класічны правапіс - гэта далёка не толькі мяккія знакі
адзін у адзін словы майго браціка))) я пакуль паплаваю тут ці там, а потым, спадзяюся, самое ўдакладніцца)) адзінае, чаго хацелася б пазьбегнуць (зноў жа - ці пазьбегчы?) у наступны момант, так грубых памылак на пісьме. Пішу па-беларуску пакуль толькі тут, размаўляю перыядычна па скайпе... спадзяюся, што калі пачну чытаць шмат мастацкай літаратуры, многія пытаньні зьнікнуць самі сабою)) вось зноў жа - сабой ці сабою... правілы я чытаю таксама)) але знайшла толькі самой/самою - абодва варыянты карэктныя...

Так. Але ў выпадках пасля галосных. А не для пазначэння ётавага вымаўлення гука "і", як у слове іншы. Я пра гэта. )
дзяк, ужо дайшло)) не адразу, праўда:)))

Я не сумняваюся ў кімсьці...так, на ўсялякі выпадак, дзеля разумення. )
не-не, са мною можаш не цырымоніцца, я сур'ёзна таксама, калі што:)))
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
subaru, :) спецом перагледзела.)
Там гаворка пра афіцыйны правапіс. Усё, што ў косках (мяккія знакі і й) не пішацца. Толькі вымаўляецца.
Таму ніякіх адначасовых апострафаў з мяккімі знакамі. :))

з мяккае. Значыць з мяккім знакам у тарашкевіцы мусіць быць.

сабой ці сабою
І так і так правільна.

калі пачну чытаць шмат мастацкай літаратуры, многія пытаньні зьнікнуць самі сабою
У сэнсе змякчэнняў/класічнага правапісу? Ну тады напісанае такім правапісам і чытаць давядзецца.)
Дый...не сказала б, што гэта ўсе пытанні знімае. Хаця, можа, гэта мне. :)
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
але ж... паўтаруся, цягне на зьмякчэньне...
што калі пачну чытаць шмат мастацкай літаратуры, многія пытаньні зьнікнуць самі сабою))
Вось я так прачытала "Міларусь" Вольскага і пасьля ўжо не змагла бяз ь :)
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
А ну-ка, носьбіты беларускай, натуральныя і штучныя. :) а падкажыце мне, клск.
Дзеяслоў "дапяць" ужываецца ў сэнсе ўцяміць, зразумець, "дайсці мозгам"?

Ну прыкладам... "Нарэшце дапяў, да чаго тое ўсё было".

У мяне адкульсьці менавіта ў гэтым кантэксце слова ўсплывае, а гляджу ў слоўніку і чудоўным гугл-перакладчыку :))) - зусім іншы сэнс слова там прапануецца.
Я штосьці сама сабе выдумляю? Ці ўсё ж адкульсьці ногі растуць?
 

subaru

Active member
спецом перагледзела.)
дзяк за цярпеньне)) я зараз на сьвежую галаву ўсё таксама зразумела)) гэтае й у артыкулах заблытала мяне цалкам))

ўцяміць, зразумець, "дайсці мозгам"?
па мне дык так... але я пакуль не лазіла ў слоўнік.
А што табе выдае?

Праверыла - он достиг - тое ж самае.
 

k_ja_ra

Well-known member
А што табе выдае?
Булыка (школьны, дачкі) - добіться, достічь, і нават "очутіться"
Некрашэвіча-Байкова - упрекать.

гугл - добраться.)))))

Проста ў мяне часам бываюць падобныя "інсайты". Раптам якое слова з нетраў памяці вылазіць. Але паколькі пэўнасці няма, я звычайна потым у слоўнік лезу і правяраю, што мне там маё падсвядомае выдала. :)))
Звычайна - парадак.) А тут такі затык.:)))) Чаго і пытаюся. Я з галавой пасварылася, ці такі нешта ў гэтым ёсць? )

Тваё "па мне дык так" цешыць. :)))) А то хвалююся ўжо.)))) За сваё псіхічнае здароўе.:)))))))))))
 

имя-как-имя

Well-known member
Мне гугл выдаў наступнае: дапінаць - допекать, дапяла - поняла, дапяў - добрался. На розны густ:).
 

Nulka

Member
імга, "дапяў" -- гэта і калі "дайшоў" (дасягнуў, дабраўся), і калі "дайшло". :)
 

subaru

Active member
...у кантэксце нашага абмеркаваньня з глыбіні памяці вылезла "датумкаць":)))

"Міларусь" Вольскага
аднак як усё ж такі карысна напружыцца часам))) пару дзён таму ўспамінала, успамінала, што ж за кніга ў хаце засталася з сучасных і непрачытаных, нават вокладка перад вачыма стаіць))) yes! яна самая!:yes:
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
Шаноўнае спадарства!
Грамадскае аб'яднанне "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" запрашае сяброў і прыхільнікаў роднага слова ад 18 гадоў да 65 гадоў прыняць удзел у даследчай працы па вывучэнні рукапісных сімвалаў беларускай мовы. Трэба будзе паўдзельнічаць у запаўненні падрыхтаваных анкет з напісаннем беларускіх слоў, некаторых фраз і г.д.
Увесь удзел зойме 30 хвілін.

Праца будзе весціся ў наступныя дні:
11 чэрвеня 13,00 - 13,30; 13,30 - 14,00; 18,00 - 18,30; 18,30 - 19,00.
12 чэрвеня 18,00 - 18,30; 18,30 - 19,00.
13 чэрвеня 18,00 - 18,30; 18,30 - 19,00.

Для ўдзелу неабходна падысці на сядзібу (Румянцава, 13) у выбраны Вамі час.
Удзельнікі гэтай акцыі атрымаюць прызы ад ТБМ.

====
прыкольна.) Я б паўдзельнічала. ) Але мы з'яджаем.
 

subaru

Active member
прыкольна.) Я б паўдзельнічала. ) Але мы з'яджаем.
згодная, цікава, але і мяне таксама яшчэ не будзе...
Захапілася тваёй спасылкай... і пра Й амаль цалкам усё зразумела))

katia-ka, вельмі шкада...
 

k_ja_ra

Well-known member
Igra, не магу па мабільным інтэрнеце відэа глядзець.
Але па першай карцінцы і па апошняй, а таксама па каментарах магу здагадацца збольшага.

Што да мяне, дык мяне ўвогуле дасталі гэтыя рэкламныя кампаніі "за мову". Усе. Я асабіста не бачу ў іх аніякага сэнсу. Не выконваюць яны, імхо, сваёй задачы. Тыя, хто размаўляюць - працягваюць размаўляць. Тыя, хто спачувае - працягваюць спачуваць. Тыя, хто ў лепшым выпадку не бачыць сэнсу, бо атавізм, а ў горшым адкрыта ненавідзіць - працягвае не бачыць сэнсу і ненавідзець.
І градус нянавісці толькі павялічваецца.
Таму толькі словы-словы-словы, і нічога на справе.

Ніякіх станоўчых пераменаў не будзе да таго часу, пакуль дзяржава не скіруе ў гэты бок свае інтарэсы.
Астатняе - лірыка, ад якой проста млосна ўжо. Мне. Іншым - не ведаю.

Я проста рэальна сутыкаюся і бачу стаўленне не тых, хто ў тэме на мове ці каве, а шэраговага грамадства. Няцярпення шмат. І неразумення шмат. Але ёсць і роўнасць, што цешыць.

Што да гэтага роліка непасрэдна. То такі так. Мова ЗНІКАЕ, а не пераўтвараецца ў зомбі і пачвару.

Таму незачОт. (хаця робім зніжку на тое, што я ўласна кажучы "не чытала, але асуджаю".:))) Але паўтаруся, па першым і апошнім кадры і водгуках мяркую)
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху