Прыкольна:
http://nn.by/?c=ar&i=114303
Ужо праблема існуе, аказваецца.)))
У самую што ні ёсць буйную і вядомую кнігарню, якая спецыялізуецца якраз жа на рус. літ-ры і якую і ахвотныя менчукі-та не з першага разу знаходзяць, чэл прыйшоў. І такі папандос з неразуменнем.))))
Усміхнула.))))
====
дзяўчаты, якія абазнаныя, слухайце, дапамажыце разабрацца.
Са словам "заўзяць". Я яго ведаю як агульнакаранёвае з "заўзяты", "заўзятар", у значэнні быць прыхільнікам чагосьці ці кагосьці, жадаць яго перамогі як бы, падтрымліваць і падобнае.
Расейцы ў гэтым месцы кажуць "болеть".
"Заўзяць" мае права на жыццё і карыстанне?
проста я
а) у слоўніках яго не бачу
б) не ведаю правільных формаў, у сэнсе спражэнняў
в) чытала, што як быццам ужываць яго не пажадана, бо гэта калькаванне з гэтага ж расейскага "болеть" якраз. Толькі не зразумела, чаму калькаванне, калі слова заўзяты і заўзятар, як быццам, першапачаткова і традыцыйна беларускія.
І калі не "заўзяць", то як? "Балець" такі?
буду вельмі ўдзячная за адказы.