Вишенка, ты прабач мне маю настойлівасць, але я ўжо другі дзень пра вышэйнапісанае думаю.
Ты мне скажы, тваё меркаванне базуецца на слоўніку ці на ўласным досведзе? Ну там...прыкладам, маеш магчымасць чуць менавіта носьбітаў, і звяртала ўвагу, што вось так яны кажуць, а вось так - не.
Ці, напрыклад, звяртала ўвагу на гэта, чытаючы літ-ру, бо ўжо задавалася гэтым пытаннем раней.
Я проста па сабе ведаю, пакуль якое-небудзь пытанне не паўстае, я на яго проста не звяртаю ўвагі і пры ўсім жаданні не здольная ўзгадаць ні прыкладаў, ні пацверджанняў ці абвяржэнняў. І наадварот. Звярнуўшы ўвагу аднойчы, па адчуваннях, толькі на такія моманты і трапляю. І мне не цяжка спаслацца на штосьці.
Я да чаго. Я з задавальненнем прыму сказанае табой да ведама ў кожным разе. Тым больш, што мімаходам усплылі і некаторыя іншыя моманты.)
Але мне цікава, адкуль упэўненасць у сказаным у цябе. Апроч слоўніка Крапівы. Бо там усё не так адназначна.
Паўтаруся, мэта - не спрэчка. А разабрацца для сябе. Пакуль мне гэта не ўдаецца.) Сумневы ты ва мне зарадзіла. Але пэўнасці, на жаль, я пакуль для сябе не знайшла.)
У пару месцаў пытанне ўжо задала.
Калі што адкажуць - адпішуся.
Калі ў цябе ёсць у каго спытацца - таксама б была ўдзячная за яшчэ адно меркаванне.
---
Блін...ніяк не ўзбагоюсь.

))))
Момант першы, ну забі мяне, але фраза "ён такі ж, як я" падаецца мне не меней натуральнай, чым "ён такі самы, як я".
Другое. У Крапівы сказана "у выпадку тоеснасці - звычайна". То бок, як мінімум, звычайна, НЕ заўжды. Па другое - тоеснасць. Не параўнанне. А "як" - гэта параўнанне заўжды.
То бок, глядзі:
- Ён які?
- Такі. (такой)
- Ён які?
- Такі самы.(такой же)
Тут мяняецца сэнс. У первым выпадку такі, як ёсць, у другім - такі самы, як папярэдні. Тут я пагаджуся, што натуральней гучыць менавіта форма такі самы, а не такі ж (бо без працягу з "як...хто"). Самы (на месцы рускага "же") - мае тут значэнне тоеснасці з папярэднім, пра якую кажа Крапіва, а не проста ўзмацнення, як у выпадку з "такі ж, як ён".
Далей. Трэцяе. Вось прыклад з літ-ры, праўда не ведаю, хто шыфруецца за В.В.:
На такой жа цёмна-сіняй, як і неба, вадзе струменіла серабрыстая дарожка халоднага святла (В.В.)
адсюль:
http://edu.grsu.by/books/bel_mov_si...kaz/tema-12-para-nalnyya-kanstruktsyi-zvaroty
Яно, не?
Чацвёртае, у самога Крапівы у тым жа месцы, дзе пра тоеснасць і самы, далей напісана:
той жа, той самы:
II частица (после гласных) ж, (после согласных) жа; (при указании тождества - обычно) самы
когда же мы пойдём? калі ж мы пойдзем?
тот же той самы, той жа
тогда же тады ж
http://slounik.org/search?dict=krapivarb&search=тождества&x=-626&y=-121
У чым розніца з такі ж, такі самы? Растлумач мне, клск. Я не разумею, шчыра.
Пятае. Вось пра часціцу "жа" з іншай крыніцы:
ЖА
(злучнік | часціца)
1. злучнік: супраціўны. Злучае сказы з адносінамі супрацьпастаўлення. Мне гаворыць адно, сам жа робіць другое. 2. злучнік: далучальны. Ужыв. для учэння сказаў з паведамленнем дадатковага або тлумачальнага зместу. Вядзі нас, ты ведаеш дарогу. З. часціца: ўзмацняльная. Ужыв. ўзмацнення значэння папярэдняга слова сэнсу таго, што выказваецца. З кім жа ён застанецца? 4. часціца: Ужыв. пасля займеннікаў і прыслоўяў, каб падкрэсліць падабенства, супадзенне, аднолькавасць. Яны прыйшлі з аднаго і таго ж мястэчка. Той жа. Тады ж.
http://www.rv-blr.com/slounik?alpha=Ж
Я разважаю, не спрачаюся. )
Проста зачапіла мяне не па дробязі.) Не выпраўленне тваё.) А тэма сама.) Ніяк спакою не дае.)
Ну і з гэтай жа апошняй крыніцы зноў пра "то":
ТО
()
Ужыв. у сказах пры вылучэнні, падкрэсліванні слова, да якога адносіцца. Наступіў красавік, а надвор'е-то халоднае.
Як быццам, не адмаўляецца існаванне.
Ужо іншая рэч, наколькі ў носьбітаў гэта распаўсюджана...але сам факт мае месца. Хаця рускі след, мажліва, тут такі ёсць. Фіг ведае. :scratch:
Але я вось проста лаўлю сябе апошнія 2 дні на жаданні не там дык там гэтае "то" уставіць.))) Лаўлю, бо цяпер увагу звяртаю.

І супраціву ўнутранага не выклікае. Але ж так...пачуццё маё мовы - штучнае...хто ж спрачаецца.
Карацей, даўно я так не азадачвалася на моўную тэму.) Як цягам апошніх 2-х дзён.)