Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
katia-ka, я штосьці не ўцяміла...
Цяпер будуць 2 паралельныя праекты?!
Чаму? і нашто?
Непадзялілі нават тут чагосьці?
 

Zoryana

Well-known member
katia-ka, я штосьці не ўцяміла...
Цяпер будуць 2 паралельныя праекты?!
Чаму? і нашто?
Непадзялілі нават тут чагосьці?

Кьяра, адправіла вам у прыват спасылку на ваш любімы сайт

Ой,як непрыгожа гучыць)
Ага, мне таксама не падабаецца. А як правільна і прыгожа - Агульнахарч ? )))
 

k_ja_ra

Well-known member
Так, будуць 2 паралельныя праекты.
:) Кароткасць - сястра талента, але цёшча ганарара. (с) )))
А з якога перапугу, не ведаеш?

адправіла вам у прыват спасылку на ваш любімы сайт
Дзякуй.
Пачытала. Поўнае трызненне...
Нашто гэтая канкурэнцыя - мне няясна. Хоць бы розныя дні тыдню абралі, дзеячы...(

А як правільна і прыгожа
грамадскае харчаванне.
Беларускай мове ў прынцыпе скароты не ўласцівыя.
Усе гэтыя саўгасы і іншыя наркамы - спадчына саўка і канцалярска-рускай мовы.
Спецыялісты настойліва раяць скаротаў у жывой беларускай пазбягаць.
 

Zoryana

Well-known member
Спецыялісты настойліва раяць скаротаў у жывой беларускай пазбягаць

Кьяра, вы не паверыце, але спецыялісты настойліва раяць скаротаў у жывой рускай пазбягаць таксама :)))

Я, калі мне будзе патрэбна, спытаюся непасрэдна ў гэтых людзей
І з Глебам Лабадзенка асабіста знаёмы таксама? Прабачце за нясціплае пытанне - можна не адказваць калі што

Жах )))
 

k_ja_ra

Well-known member
спецыялісты настойліва раяць скаротаў у жывой рускай пазбягаць таксама
І на здароўе.
Але факт застаецца фактам: вычварэнствы кшталту наркамаў і аблвыканкамаў прыйшлі з рускай.
У краінах прыбалтыкі, усе гэтыя так званыя складаныя словы не прыжыліся. У іх мовах, маю на ўвазе.
Гэта мы павяліся.))) Наштосьці.)
 

Zoryana

Well-known member
Але факт застаецца фактам: вычварэнствы кшталту наркамаў і аблвыканкамаў прыйшлі з рускай.
Вось жа - адны "вычварэнствы" (с) ад гэнай рускай :))) А галоўнае, як зручна - заўсёды ёсць на каго зваліць: ва ўсім рускія вінаватыя, і іх мова таксама.
Вось тут цікава, і, што важна, аўтэнтычна, без усялякіх там рускамоўных "вычварэнств" :)))
Як білі кабана на Каляды
http://www.rh.by/by/260/10/8168/
 

k_ja_ra

Well-known member
Zoryana, там, у маёй цытаце, якую вы прывялі, быў працяг.
Вы яго наўмысна праігнаравалі ці проста дачытаць не здолелі?
 

Igra

БЫТИЕ
Кьяра, а працяг штосьці мяняе?Па-мойму не,толькі дапаўняе-"з рускай прыйшлі,а мы павяліся". Але руская мова таксама не мела гэтых "вычварэнстваў".Гэта лексіка савецкага сацыяльна-эканамічнага ладу,савецка-партыйная.І вычварэнствы адтуль прыйшлі у рускаю мову,як і ў беларускаю.Нешта засталося ва ўжытку,але ж тое ж вычварэнства,калі ўжо гэтае слова ўжываць,што і для беларускай.
 

k_ja_ra

Well-known member
Але руская мова таксама не мела гэтых "вычварэнстваў".Гэта лексіка савецкага сацыяльна-эканамічнага ладу,савецка-партыйная
Згодная. Я і казала вышэй - савок і канцаляршчына.
А нашыя калькавалі з сапсаванай усім гэтым рускай.
У адрозненне ад тых жа прыбалтаў.

а працяг штосьці мяняе?Па-мойму не,толькі дапаўняе
Маю цытату дапаўняе. І працяг, і напісанае постам вышэй.
А высновы Заряны мяняе.
 
Последнее редактирование:

Zoryana

Well-known member
проста дачытаць не здолелі?
Здолела))) Толькі ён нічога не мяняе, хоць вы і спрабуеце надаць нейкі амбивалетный сэнс, не без поспеху, калі шчыра - не ў крыўду, як кажуць)))
А артыкул пра кабанчыка вам не спадабаўся? Дзіўна ... Там увогуле ніякага рускага ўплыву- усё аўтэнтычна )))
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху