Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Вишенка

волшебница
не ведаю дакладна, дзе спытацца, напішу тут)) мо ёсьць тут людзі, у каго лацінка ўсталёвана ў моўнай раскладцы(любая мова, дзе ёсьць гачэкі і інш значкі). Як вы іх ставіце? Толькі праз устаўку сімбаляў, ці можна неяк па-простаму?
У літоўскай раскладцы гэта павінна быць. Рэалізуецца гэта па-рознаму, як я магу меркаваць па нямецкай і іспанскай раскладках. Ніякіх уставак сымбаляў не трэба.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
У літоўскай раскладцы гэта павінна быць.
я не бачу :(

Рэалізуецца гэта па-рознаму, як я магу меркаваць па нямецкай і іспанскай раскладках. Ніякіх уставак сымбаляў не трэба.
А напішыце мне, калі ласка))
 

Вишенка

волшебница
katia-ka, я дадала сабе літоўскую мову і ўбачыла, што ўсе дадатковыя літары там размешчаныя ў верхнім шэрагу, там дзе ў нас 1,2,3. Куды яны вынеслі ўсе значкі, я ўжо не разбіралася.
 

k_ja_ra

Well-known member
да ну? Мы ж утвараем прыметнік ад назоўніка. Суфіксальным спосабам.


katia-ka, давай вызначымся, пра што мы гаворым.
Ты вось цяпер пра што?
Пытанне ў суседняй тэме было пра слова "беларуский" у рускай мове.
Я на гэта і адказвала.

Ты ж пра беларускую цяпер пытаешся, правільна я разумею?
То ў беларускай - свае правілы.
І з улікам гэтым правілаў, слова, транслітаруючыся, пераходзіць цалкам асновай, ці коранем у іншую мову, разумееш? За выняткам канчатка. Які скланяецца пра правілах рускай мовы ўжо.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
k_ja_ra, да, я крыху заблыталася там :)
Я хачу менавіта з рускай мовай разабрацца.
Ёсьць назоўнік Беларусь і ёсьць утвораны ад яго прыметнік беларус(с)кий.
Дык вось утвораны ён суфіксальным спосабам, то бок не можа корань быць беларуск-
Дзяўчаты-філолагі, папраўце, калі ласка, калі я не не так.
І вось мне цікава, які суфікс тут павінны быць к ці ск?

Я разумею, што ты пішаш пра запазычаньні
запазычанні, якія транслітаруюцца, не падзяляюцца на часткі, а лічыцца адным коранем да канчатка.
але тут запазычаньнем выступае слова Беларусь, а не слова беларускі
 

k_ja_ra

Well-known member
Ёсьць назоўнік Беларусь і ёсьць утвораны ад яго прыметнік беларус(с)кий.
не.
прыметнік таксама цалкам прыходзіць з бел. мовы. Як запазычанне. І на корань з суфіксамі не раскладаецца. Ён цалкам, апроч канчатка - корань.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
прыметнік таксама цалкам прыходзіць з бел. мовы.
да?
цікава. Я б ніколі не падумала так. Гэта дзе-небудзь можна абгрунтавана пачытаць? Бо у галаву не прыходзіць больш прыкладаў запазычаньня ў рускую з беларускай, каб супаставіць))
 

k_ja_ra

Well-known member
Гэта дзе-небудзь можна абгрунтавана пачытаць?
У рускай граматыцы, напэўна. Запытайся ў мовазнаўцаў.
Я ад мовазнаўцаў жа такое і чула.
У артыкуле, на які была спасылка, таксама пра гэта.

Я б ніколі не падумала так.
Гэта адзін з мажлівых варыянтаў.
Варыянт запазычыць праз транслітарацыю "беларус", і ўжо ад гэтага кораня ўтвараць прыметнік паводле сваіх правілаў словаўтварэння - таксама ёсць.
Але тады, напэўна, будзе 2 "с".


Бо у галаву не прыходзіць больш прыкладаў запазычаньня ў рускую з беларускай,
Іх проста няма фактычна.
Адваротны працэс - куды больш часты.
У якасці прыклада - Чорный. Кузьма.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Запытайся ў мовазнаўцаў.
запыталася ў рускага філёляга.
Яна падцьвердзіла маю думку, пра суфіксальнае ўтварэньне.
я не адмаўляю іншага погляду, проста ён падаўся мне незразумелым.
 

k_ja_ra

Well-known member
Яна падцьвердзіла маю думку, пра суфіксальнае ўтварэньне.
Якую думку? Пра што канкрэтна? Што такі спосаб - праз суфікс - ёсць? Дык тут і пацверджваць не трэба. Гэта і так ясна.
Ці мовазнаўца адмовіла варыянт запазычання слова цалкам?
 
k_ja_ra,
Мне падаецца, падцвердзiла думку пра суф.утварэнне слова белорусский.
Ой, цi я заблыталася?)))) Вы з iншай тэмы гаворку перанеслi сюды, так? Тады прабачце, што блытаю.
 

k_ja_ra

Well-known member
Тады Малдова - малдоускi? Неяк муляе, не?
Тады - калі?
Дзевы, мілыя, ну давайце ж чытаць, што напісана, а?

Дзяўчына ў суседняй тэме напісала, што наўмысна піша па-руску "беларуский".
katia-ka удакладніла, што як быццам 2 "с" павінна быць тады.
Я дала цытату, дзе тлумачыцца, што варыянт, пры якім будзе менавіта адно "с" таксама мажлівы. Ён вытлумачальны з пункту гледжання рускай мовы. Мажлівы. Пры жаданні. Але неабязковы, як адзіна правільны з пункту гледжання рускай граматыкі зноў жа.
Запазычанне і словаўтварэнне можа быць розным бо.

Вы ж пачынаеце экстрапаляваць гэта на беларускую мову і на іншыя назовы.
У прынцыпе і "малдоўскі" мажліва ў бел. мове. І, як па мне, правільней, чым малдаўскі. Дарэчы, у арфаграфічным слоўніку Баршчэўскіх (апошняе выданне) падаюцца абодва варыянты. Малдавія- малдаўскі, Малдова - малдоўскі.
Але ў кожным разе, з "беларуским" у рускай мове гэта ніяк не звязана.

што запазычваецца назоўнік, а прыметнік ўтвараецца ўжо на падставе правілаў і спосабаў рускай мовы.
Яшчэ раз, калі можна.
Яна адмаўляе варыянт запазычання слова цалкам? Беларускі?
То бок не можа такога быць нават тэарэтычна?
Я не пра найбольш распаўсюджаны варыянт. А менавіта пра мажлівы, дапушчальны.
Паводле гэтага прынцыпу прозвішчы у рускую мову трапляюць.
Коранем цалкам. Хаця там таксама свае нюансы ёсць.


"беларус(с)кий".
ок. Дык чаму тады (с)? Можа быць суфікс -к- у такім разе?
 
Последнее редактирование:
Карацей, па-руску слова"белорусский" - пiсаць нельга? Праз О?

Толькi беларус(с)кий? Вось дык навiна! Прынамсi, для мяне.
 

k_ja_ra

Well-known member
Карацей, па-руску слова"белорусский" - пiсаць нельга? Праз О?
Ой, заблытаемся мы зараз. :)

Юлллса, на сёння руская граматыка ніякага іншага варыянту, апроч "белорусcкий" не дапускае.
Але тэарэтычна і пры жаданні мог бы быць "беларуский". Але няма пакуль.
І сумняваюся, што калі-небудзь будзе.

а размова адсюль пайшла: http://semeistvo.by/forum/showpost.php?p=8637540&postcount=1875
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху