Тады Малдова - малдоускi? Неяк муляе, не?
Тады - калі?
Дзевы, мілыя, ну давайце ж чытаць, што напісана, а?
Дзяўчына ў суседняй тэме напісала, што наўмысна піша па-руску "беларуский".
katia-ka удакладніла, што як быццам 2 "с" павінна быць тады.
Я дала цытату, дзе тлумачыцца, што варыянт, пры якім будзе менавіта адно "с" таксама мажлівы. Ён вытлумачальны з пункту гледжання рускай мовы.
Мажлівы. Пры жаданні. Але неабязковы, як адзіна правільны з пункту гледжання рускай граматыкі зноў жа.
Запазычанне і словаўтварэнне можа быць розным бо.
Вы ж пачынаеце экстрапаляваць гэта на беларускую мову і на іншыя назовы.
У прынцыпе і "малдоўскі" мажліва ў бел. мове. І, як па мне, правільней, чым малдаўскі. Дарэчы, у арфаграфічным слоўніку Баршчэўскіх (апошняе выданне) падаюцца абодва варыянты. Малдавія- малдаўскі, Малдова - малдоўскі.
Але ў кожным разе, з "беларуским" у рускай мове гэта
ніяк не звязана.
што запазычваецца назоўнік, а прыметнік ўтвараецца ўжо на падставе правілаў і спосабаў рускай мовы.
Яшчэ раз, калі можна.
Яна адмаўляе варыянт запазычання слова цалкам? Беларускі?
То бок не можа такога быць нават тэарэтычна?
Я не пра найбольш распаўсюджаны варыянт. А менавіта пра мажлівы, дапушчальны.
Паводле гэтага прынцыпу прозвішчы у рускую мову трапляюць.
Коранем цалкам. Хаця там таксама свае нюансы ёсць.
ок. Дык чаму тады (с)? Можа быць суфікс -к- у такім разе?