Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
Угу. (
Якраз хацела выкласці, але НН у рэжыме пдф - версіі ужо другі дзень працуе. Не спраўляецца, відаць, з каментамі.

Маладым хочацца найперш сказаць, каб заставаліся самімі сабой.... жывіце сэрцам, а не розумам.
 

Marisol

Active member
14 сакавіка ў Мінску адкрыецца новая кнігарня выдавецтва "Галіяфы". Пад адным дахам будуць працаваць кніжная крама з беларускімі кнігамі, мастацкая галерэя і лекцыйная прастора.
http://news.tut.by/culture/389824.html
 

k_ja_ra

Well-known member
Услед за футбалістам Віталём Радзівонавым і тайбаксёрам Віталём Гурковым моду на беларускамоўныя ролікі перахапіў неаднаразовы чэмпіён свету па муай-тай Дзяніс Ганчаронак. У суботу, 8 сакавіка ролік пакажуць у межах платнай тэлевізійнай трансляцыі байцоўскага шоў Kickboxing Empire 2. Беларускамоўны закадравы тэкст будзе суправаджацца англамоўнымі субцітрамі.

«Канцэпцыя роліка такая, што без нацыянальнай мовы абысціся было немагчыма. Стаяла задача праілюстраваць беларускі каларыт і надаць відэа матывацыйнасці, — апавядае Дзмітрый Казлоўскі, дырэктар кампаніі Malamoute Production, у якой амерыканцы замовілі відэа. — Нашы продкі, пра якіх у роліку вядзецца гаворка, былі выбітнымі ваярамі, і перадаць той дух без беларускай мовы немагчыма. Ваяр без гісторыі — дрэнны ваяр. А наша гісторыя — гэта беларуская мова».

 

Берта

В стране чудес....
Вітаю.
Скажыце, паненкі, вы вось пра сябе думалі - я літвінка?
Апошнім часам сустракаю людзей, якія кажуць мне - прыйшоў да высновы, што я не беларус - а менавіта літвін (ліцвін).
Вельмі зацікавіла мяне такое самаўспрыманне......
Ну і спасылка па тэме.
http://newsland.com/news/detail/id/569451/
 

Вишенка

волшебница
У мяне слабыя нервы для такіх артыкулаў :)
Скажыце, паненкі, вы вось пра сябе думалі - я літвінка?
не, але я такіх людзей ведаю. І ў іх (тых, каго ведаю) неяк зашмат пальшчызны. Мне гэта не падабаецца.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
У мяне слабыя нервы для такіх артыкулаў
у мяне, як аказалася, таксама :)

Берта, раскажы сваімі словамі, калі ласка, а не са спасылкай на апісаньне "маргінальнай палітычнай плыні" :)
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
k_ja_ra, шчыра? Як па мне, дык гэтая спасылка нічым не лепшая за Берціну.
:)
Такая дыскрымінацыя...беларусы - застабілы, ліцьвіны - класныя чувакі. Асабліва табліцы ўразілі ў гэтым сэнсе.

я ж думаю, сутнасьць не ў гэтым?
:)
 

k_ja_ra

Well-known member
katia-ka, :)
ок, спецом для цябе: http://www.litvin.by/

ну і традыцыйна ўжо вікі: http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Ліцьвіны

Скажыце, паненкі, вы вось пра сябе думалі - я літвінка?
я таясамлю гэтае паняцце з беларускай. Мне назва "беларусы" не цісне. але і супраць ліцвінаў нічога не маю. Апроч таго, што гэта чарговае раздзяленне. Хоць і ўяўнае.
 

Вишенка

волшебница
К'яра, ты думаеш, гэта можна ўспрымаць усур'ёз? :) Як на маю думку, дык дарослыя дзядзькі гуляюцца ў дзіцячыя гульні. Выдумляюць нейкую літвінскую мову (ну вельмі падобную да беларускай, але ж не беларускую :)))), новую лацінку і да т.п.
Апроч таго, што гэта чарговае раздзяленне.
Менавіта. Беларусаў і так мала, а яны яшчэ ўвесь час імкнуцца неяк падзяліцца паміж сабой і супрацьпаставіць сябе іншым беларусам.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%...96%D0%BD%D1%8B
Ну гэта я ведаю.
То бок- ліцьвіны - гэта тыя, хто адчувае сябе нашчадкамі ВКЛ, а беларусы - гэта проста людзі, якія жывуць на тэрыторыі РБ?
Мне неяк радней думка, што я беларуска, для якой ВКЛ - не пусты гук. І гісторыя маёй краіны - гэта менавіта гісторыя ВКЛ (пасьля Люблінскай вуніі - Рэчы Паспалітай).
А вось так, каб супрацьстаўляць... Не.
 

k_ja_ra

Well-known member
ты думаеш, гэта можна ўспрымаць усур'ёз?
Ды не.) Але чым бы дзіця не цешылася, абы ... :)
хай сабе. Вабіць гэта - хай гэта.)
Я апошнім часам якіх толькі дзівакоў не нагледзелася.)
Але для мяне галоўнае - што гэта ўсё адно беларуская плынь.

То бок- ліцьвіны - гэта тыя, хто адчувае сябе нашчадкамі ВКЛ, а беларусы - гэта проста людзі, якія жывуць на тэрыторыі РБ?
Я думаю гэта так, як ты захочаш гэта для сябе ўспрымаць.
Для цябе гэта супрацьпастаўленне.
Для мяне - тое ж, толькі іншымі словамі. Не болей.)

А вось так, каб супрацьстаўляць...
А ты тарашкевіцай, скажы, што робіш? Не тое ж?
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Я думаю гэта так, як ты захочаш гэта для сябе ўспрымаць.
гэта я з тваёй першай спасылкі высновы зрабіла)))
для мяне гэта старажытная назва беларускай народнасьці.

А ты тарашкевіцай, скажы, што робіш? Не тое ж?
Не.
І ў думках не было.
А што, нехта менавіта так успрымае?
Я пра тарашкевіцу ўжо гаварыла: у той перыяд, калі я пачала размаўляць і пісаць па-беларуску і ізноўку пачала чытаць кнігі на беларускай мове, першай кнігай была тая, што напісаная на тарашкевіцы.
Я спачатку спрабавала пісать наркамаўкай "як правільна", а пасьля зразумела, што без перадачы фанетычных асаблівасьцей не магу.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Ты не бачыш сталых пытанняў да цябе з гэтай нагоды?
раней былі пытаньні кшталту: а што гэта за новая мода з ь пісаць.
А вось пытаньняў, якія тычыліся б супрацьпастаўленьня, - не.
 

k_ja_ra

Well-known member
раней былі пытаньні кшталту: а што гэта за новая мода з ь пісаць.
:)
katia-ka, ну дык...людзі ж культурныя збольшага, акуратна пытаюцца.)
Ну дый ладна.
Не можаш іначай, значыць не можаш. Адна кніжка перакрэсліла ўсе гады вучобы. :) Ну што ж, і так бывае, напэўна.)))
 

k_ja_ra

Well-known member
katia-ka, якую?
Дзе ў цябе пытаюцца, што за мяккія знакі такія? І што за лёгіка?
Ці дзе ў лоб пра супрацьпастаўленне кажуць?
Заўваж, Берта таксама "што за літвіны такія" спыталася. А не чаму яны сябе беларусам супрацьпастаўляюць.

А зрэшты... Не бяры да галавы.)
Мяне ўсё здавальняе. :)
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху