ДОЛЖЕН
...О том, что совершится обязательно, непременно или может совершиться.
1) Должен =павінны. Значыць абавязаны штосьці зрабіць, значыць, што нейкая вонкавая сіла (начальнік, загад, закон) патрабуе, каб гэта было зроблена. (должен соблюдать ПДД - павінны пільнавацца правілаў дарожнага руху,
должен ходить в школу - павінны хадзіць у школу,
должен прийти в 8.00 на работу - павінны прыйсці ў 8.00 на працу).
2) Должен=мусіць. Гэта значыць, што нейкія абставіны вымушаюць чалавека штосьці рабіць нават незалежна ад яго ці кагосьці іншага волі, нейкая аб'ектыўная непераадольная сіла, а не чыйсьці загад ці правілы.
(извините, я должен идти, иначе опоздаю на поезд - прабачце, я мушу ісці, іначай спазнюся на цягнік,
я должен соблюдать диету, иначе будут проблемы со здоровьем - я мушу пільнавацца дыеты, іначай буду мець праблемы са здароўем і г.д.)
3) должен=мець, мецца. Якраз у гэтым значэнні маецца на ўвазе мажлівасць, імавернасць падзей, іх пажаданае развіццё, штосьці, што запланавана, але не факт, што здзейсніцца, то, як магло б быць у ідэале.
(он должен сегодня зайти - ён мае сёння зайсці,
они должны были бы написать об этом - яны мелі б напісаць пра гэта,
так, как должно быть, как положено, как правильно - як мае быць
я должен был рассказать про это, но забыл - я меў распавесці пра гэта, але забыўся
і г.д.)
Іншымі словамі, адценні "должен", пра якія даводзіцца здагадвацца па-руску, па-беларуску перадаюцца досыць дакладна.
Менавіта таму нельга і няправільна штораз перакладаць слова "должен" адно словам "павінны".
=======
prosto_kat, а ў якім аддзеле, паштовак?
Я, як там не бываю, дык нават простых віншавальных паштовак не знайсці.