Nimue, па літ-ры не спец. Але што скажу. Наўскідку, асуджэнне - збольшага хрысціанская катэгорыя, у тым сэнсе, што ёсць грахом і часцей за ўсё менавіта ў гэтай звязцы з грахом і рэлігіяй сустракаецца і згадваецца. (можаце дзеля цікавасці ў пашукавік слова гэтае забіць). Псіхалогія сюды прыплятаецца ўжо ў другую чаргу і шчыльна звязвае асуджэнне а) з пачуццём уласнай віны і б) становішчам "над" - то бок асуджаючы, ты першапачаткова як бы ставіш сябе вышэй за таго, каго асуджаеш.
Што да мяне...то ў мяне ўвогуле альтэрнатыўнае стаўленне да усіх так званых негатыўных эмоцый. Я не лічу, што іх трэ абавязкова пазбаўляцца, тым больш з імі змагацца. Раз яны нам дадзеныя, значыць для чагосьці гэта трэба.
Дый гледзячы што лічыць асуджэннем... Калі гэта публічнае вяшчанне з трыбуны - можа яно і не да чаго, а калі ўласныя думкі, пачуцці, перажыванні, ацэнкі, прымеркі на сябе - то чаму б і не? Чаму б і не падумаць і не браць сабе таго, што не пасуе? Гэта будзе асуджэннем? Ну і хай так. Калі САБЕ ад таго карысць - то і добра.
Ну і асуджэння тым менш, чым больш шырокія рамкі разумення і прыняцця іншасці (не такога, як у мяне самога) увогуле. Даляглядаў так званых.)
нравственная оценка других происходит на уровне автоматизма
Я думаю, яна ва ўсіх адбываецца. Гэта нармальны, здаровы стан псіхікі - у нейкай сістэме каардынат знаходзіцца. Іншая рэч, што ацэнкі можна "нагора" чалавеку выдаваць (што месцамі і часцей - залішне), а можна сабе над імі думаць. Што нармальна, імхо.