сама спросила-сама ответила
Ну...адказала - гучна сказала.
Звычайна мяне простыя адказы з гугла не задавальняюць.)
Гэта так, для пачатку адказ.)
Собсна, мне заўжды падавалася, што брэнд горада - гэта нейкая ягоная адметнасць. Вось на ўскідку, брэнд Парыжа - Эйфелева вежа. Масква - Чырвоная плошча і г.д.
Тут хутчэй гаворка пра лагатып. Але зноў жа...на што? На што ён патрэбны?
дают толчок внутренним преобразованиям и формируют имидж.
Вось шчыра, не разумею, што за штуршок? Як нейкая карцінка можа даць штуршок пераменам нейкім. Унутраным тым больш.
Вось як "не парыцца, якія пакеты для сувеніраў рабіць" разумею. Пра штуршок - куды горш...
Почему, вдруг?
Очевидно, что эта суета перед чемпионатом по Хоккею.
Відаць, так.
Дарэчы, Масква ў дадзены момант таксама на стадыі абрання лагатыпа?
Вось тут, прыкладам, пра гэта.
http://www.the-village.ru/village/city/people/105023-perestroyka-brend-goroda-2010-09-13-16-40-27
Солцева, і што, насамрэч, працуе гэта? Брэнд, у сэнсе? Для горада?
Для фірмы нейкай разумею. Ёй банальна ўпакоўку рабіць нейкую трэба. Прадукцыю сваю пазначаць. Ад іншых аналагічных адрознівацца.
А для горада?
Я да чаго ўсё гэта...Вы вось вышэй пра лагатып Менска выказваліся.
Шчыра, а ў мяне няма стаўлення пэўнага. Адмоўных эмоцый не выклікае, непрыемных назваў і слоганаў няма, голых тушак таксама. ))) Колер прыемны. Але і не магу сказаць, што падабаецца. Бо я не разумею сэнсу, сутнасці зацеі.
Скажам, па спасылцы пра 21 лепшы брэнд свету мы бачым перш за ўсё назву горада, ну, за рэдкім выключэннем.
А ў нас? Назвы ж няма?
З іншага боку...вы кажаце, і колер ні з чым не звязаны і колькасць палосак сама па сабе. А мне цікава, а ў іншых гарадах звязаны?
Ну, скажам, у тым жа Берліне? Чым ёсць для яго бела-чырвоны колер?
Дык можа і не павінны колер з чымсьці быць звязаным абавязкова? І палоскі не павінныя, не?
Дык што тады ёсць крытэрам: падабаецца/не падабаецца ці добра/кепска?
У мяне, прыкладам, такіх крытэраў проста няма.) Таму і стаўленне выказаць складана.)
А ў чым прыгажосць? Я не спрачаюся, я пытаюся. ) Арганічна, лагічна, эстэтычна? Што?
Манрэаль, прыкладам...Ну што там такога, каб "ах!"?