Ну нарисуй мне, пожалуйста, человека, который заплатил денег за Визу вместо белкарт и теперь перейдет на Белкарт обратно из-за этой рекламы.
Я не пра такіх. А пра тых, хто думаў, што трэба яшчэ й візу адкрыць, а вырашыў спыніцца толькі на белкарце. З майго пункту гледжаньня,
прафесійна (а не гэта) зробленая рэкляма напраўлена была б менавіта на гэта.
Ну калі правесьці паралель. Напрыклад: чалавек думае, якую картку адкрываць: n -чыпованую, ці m- толькі з магнітнай паласой. У картках ён не разьбіраецца, для чаго той чып -ня ведае. Проста ведае, што з чыпам крыху даражэй і ў суседа такая. І вось бачыць ён рэкляму банка m, якая даходліва распавядае, што навошта плаціць больш, нашы магнітныя карткі праходзяць у любым банкамаце і ў інтэрнеце, і за мяжой можна карыстацца. І чалавек заб'е на чып, на "хачу як у суседа" і пойдзе афармляць прарэклямаваную магнітную картку.
Так і тут. Чалавек ведае, што ёсьць яшчэ й віза, але розьніцы не відаць, а тут яшчэ і любімая Грыбалёва на плакаце(ну калі разглядаць менавіта гэты крэатыў)... Усё, навошта тая віза.