Осилить все 341 стр. архива "ХиЦ" не могу физически,
Прыкольна...А мне прапануеце?
Ці па-вашаму я на памяць старонкі, якія чытала год таму, памятаю?
Там многа размоваў было, я чытала тады, пад цікавасць і настрой усе старыя часткі тэмы. У нейкіх размовах ўдзельнічала і Гелія, як памятаю. І такія характэрныя размовы былі, "атмасферныя". Таму і прыгадала пра гэта.
Гэта ж не пэўная цытата, якую па ключавых фразах адшукаць можна. І нават не з маім удзелам гаворкі былі, каб па сваіх постах неяк зарыентавацца.
Так што не абяссуддзьце...Цікава - чытайце. Не - не.
оф. Дзевы, а адкуль гэтае слова, такое брыдка-непрыемнае (для мяне) узялося: "ссыль"?
Нэтаўскі слэнг? Нядаўні наватвор? Не было ж яго яшчэ якіх пару месяцаў таму нідзе. Прынамсі я нідзе не сустракала. А тут масава пайшло...