Гэта цеша.
Опять же,почему выходки с сожжением портрета и тому подобные должны характеризовать РПЦ?
Ілона, ты прабач, клск...А што ці хто мусіць характарызаваць РПЦ? Патрыарх не можа, Чаплін не можа, праваслаўныя сайты не могуць (а абсалютная большасць выкладак з іх якраз, заўваж, ужо на жоўтую прэссу не спішаш, і дарэчы там навошта гэта выкладваюць, як думаеш?), св. Пісанні не могуць, бо кожны там чытае сваё, вернікі не могуць, бо яны грэшныя і часам не ў сабе. А хто можа? Ці РПЦ гэта нейкая абсалютная велічыня, якая ўвогуле ні за што не адказная, і па-за характарыстыкамі? Партрэты спалілі прадстаўнікі нейкай арганізацыі праваслаўнай...Дзіўна, не знаходзіш? З сектамі РПЦ змагаецца, а з уласнымі арганізацыямі, якім дах зносіць, неяк мірыцца?
І як табе б бачылася сітуацыя? Табе не блізкая гістэрыя...Ну ці бачыш, гістэрыя нікому не блізкая...Тым не менш гэтых дзяўчат судзяць і могуць на 3 гады пасадзіць...А гістэрыя не блізкая...А чаму б гэтых з партрэтамі не асудзіць? На 15 сутак хаця б, а? Не да цябе пытанне, разумею...і тым не менш...Як табе бачыцца? Усе ціха-мірна мусяць маўчаць? Затое без гістэрыі? Ты не баішся, што намаганнямі такіх з партрэтамі, гэты прыезд Мадонны будзе апошнім? Не? А я вось не ўпэўненая, што такой рызыкі няма. Пакуль тое, што адбываецца, кажа якраз на карысць маіх апасенняў...Ніхто не кажа, што праваслаўныя святыя...Дык можа тады і не апраўдваць і паменей слухаць іхныя крыкі пра зняважаныя пачуцці вернікаў?
Ілона, прабач, я не хачу ўступаць у дыскусію наконт таго, каму і што варта ці не варта абмяркоўваць, праўда...Калі людзі тут пра гэта кажуць, значыць ім гэта трэба...І ўжо дакладна яны не робяць горш чым тыя, хто дае падставу да падобных абмеркаванняў...
от одного названия "православный" ожидается только святости и мудрости
Не, не так. Калі чэл ідзе па вуліцы, і робіць кепска ці добра, ён можа быць хоць праваслаўным хоць неправаслаўным, тут царква ні пры чым...Але калі людзей збіраецца многа і выступаюць яны ад імя і пад сцягамі царквы, то, ІМХО, РПЦ мусіць неяк на гэта рэагаваць і адказнасць за гэта на сябе, хаця б часткова, браць...Можа нават і заклейміць ганьбой...Чаму не? Пусі ж заклейміла...