у нас сёння быў суд, Партызанскі раён, суддзя Дзядкова.
Праз 2 тыдні пойдзем забіраць рашэнне.
Добра, што мы не сказалі на судзе, што не паспелі ў радзільню. Сказалі, без падрабязнасцяў, што вырашылі нараджаць дома. Суддзя ўсё адно стала задаваць дзіўныя пытанні, кшталту, "а чаму вас не шпіталізавалі" ("таму што вырашылі нараджаць дома, хуткую не выклікалі"). "А чаму вы не выклікалі хуткую, калі адчулі першыя схопкі?" ("таму што вырашылі нараджаць дома"). "А чаму вы не выклікалі доктара адразу пасля родаў, а толькі праз некалькі дзён?"
Тут мы сказалі, што не бачылі патрэбы, дзіцё было ў парадку. А падумалі, што калі б выклікалі адразу, то было б як у гэтай гісторыі ў Гомелі
https://gomel.today/rus/news/gomel-6885/
На ўсе пытанні мы адказвалі "таму што так вырашылі". Паседжанне доўжылася хвілін 20-25, рашэнне забіраць праз два тыдні (яны дасылаюць рашэнне ў ЗАГС (1-2-3 дні, пакуль ліст дойдзе), пасля 10 дзён, напрацягу якіз ЗАГС тэарытычна можа абскардзіць).
Калі б мы сказалі, што ў радзільню не паспелі, то цяжка было б адказваць на пытанні, чаму мы адразу не выклікалі хуткую, чаму доктара паклікалі толькі на 5 дзень і г.д.