Вы как то избирательно прочитали, мне кажется.
вам здаецца. Я прачытала ўважліва. Іншых аргументаў, апроч таго, што вышэй, не знайшла.
Думка, што мужчынам да спорта як такога няма справы, а патрэбны выключна бардэль, хоць недзе і чаканая, але тым не менш усё адно вельмі сумная. Тым больш ад чалавека, які сам фігурыст.
Я думаю, праблема не столькі ў ўзросце, бо сапраўды, юныя чэмпіёнкі былі і раней, а ў каласальнай канкурэнцыі, якая сёння ёсць у расійскім жаночым катанні. І пакуль з размовы ўсё адно выходзіць, што трэба не пускаць, каб Мядзведзева і Загітава маглі катацца і далей. Яны і катаюцца, не? Проста канкурэнцыя надзвычайная.
Тая ж Караліна Костнер столькі пратрымалася не таму, што яе афігець як бераглі і не пускалі і яна абалдзець, якая наймацнейшая, а таму што ў Італіі не знайшлося іншых. Знайшліся б тыя, якія абыгрывалі б яе на нацыянальным першынстве, і не відаць бы было даўно ніякай Караліны Костнер. Роўна так і ў Расіі. Да фенаменальнай Тутберыдзе неяк пытанне ўзросту востра не стаяла. А былі часы, калі і рак за рыбу ішоў.
І калі раней яшчэ наракалі, што вось маладыя скакаць - скачуць, а скольженія, якасных элементаў і г.д. у іх няма, то цяпер і тут крыць няма чым. Гэтыя дзяўчаты дадуць фору большасці дарослых не толькі ў скачках, а па усіх баках. Толькі і застаецца, што на адсутнасць форм наракаць, ага. Ну... ці танец з тэатрам не той. Для тэатра ёсць паказальныя выступленні. А спорт такі ёсць спорт. Шчарбакова - фантастычна.
І так, Катарына Віт пры ўсёй да яе любові і павазе сёння б столькі не перамагала. Блізка нават. Бо ўзровень сапраўды непараўнальны.
І я згодная з Магдай. Не бачу трагедыі ў тым, што пераможцаў і нумароў 1 робіцца болей, а не гадамі мы бачым адных і тых жа, о іншых проста няма. Кожная перамога для спарсмена - мэта, дзеля якой яны займаюцца. Хай перамагаюць. Тады, калі могуць. І раз могуць. Думка, а вось каб іх не пусцілі цяпер, то можа б яны звяздзілі пазней, але долей - проста абсурдная, даруйце. Адкуль пэўнасць і гарантыі, што звяздзілі б?! Яны перамагаюць цяпер. Пакуль лёгкія, пакуль скачацца, пакуль вУчыцца, і ўлятаецца ў 4-ыя - і хай. Пакуль ніхто не даказаў, што можна ў сталым узросце паставіць гэтыя элементы без іх наяўнасці ў юнацтве. Ёсць адзінка выключэння, літаральна надоечы чытала пра японку, якая развучыла такі 3 аксель у 22 па-мойму. Але на тое яно і выключэнне, каб толькі пацверджваць правіла.