Пытанне ўзнікла. Хаця і падазраю, што апроч непасрэдна настаўніка мовы, наўрад ці хто адкажа. І тым не менш.
На ўроку рус.мовы вызываюць вучня да дошкі. Прапануецца запісаць сказ, расставіць у ім знакі прыпынку, зрабіць нейкі разбор. І сустракаецца там слова з разраду слоўнікавых, якія ніякім правілам не правяраюцца. Эксперимент, напрыклад. Вучань робіць у гэтым слове памылку. Бал за адказ зніжаецца?
З аднаго боку, лагічна, што зніжаецца, памылка, тое-сёе, дый урок рускай мовы на тое і ёсць, каб граматна пісаць. З іншага боку, а хіба можна ведаць напісанне ўсіх слоў? І нашто тады ўрок рускай мовы ўвогуле, калі лічыцца, што па азначэнні вучань мае пісаць граматна, а раз ёсць памылка, то гэта адразу мінус балы?
Зноў жа, у курсе рускай мовы яны знаёмяцца са слоўнікавымі словамі. Кожны год у падручніку зʼяўляюцца новыя і новыя такія словы. Калі раней гэтага слова не было, ці правільна, што адбываецца зніжэнне бала? У матэматыцы не лічыцца, што вучань па азначэнні ведае ўсю матэматыку. Заданні даюцца ў межах пройдзенага матэрыялу. Чаму ж з рускай мовай не так?
Памятаеце, эн год таму на форуме была падобнае пытанне, калі дзеці паступалі ў гімназіі? Як зараз памятаю, было слова ʼоблакоʼ. Яго не было ў спісе слоўнікавых пройдзеных слоў. І меркаванні тады раздзяліліся: ці можна ставіць 9-10 з памылкай у гэтым слове? Ціпа што ты за выдатнік такі (9-10 выдатная адзнака, яе памятаем), калі облако з памылкай пішаш?
І вось праз эн год, гартаючы падручнік рускай мовы, і я падобным пытаннем задалася). Супярэчнасць нейкая мне бачыцца. Калі вучні маюць пісаць граматна па азначэнні, нават тое, чаго не праходзілі, не вучылі, нашто ім урокі? Немагчыма ж ведаць усё, на гэта і ёсць слоўнікі, якімі варта карыстацца ўсё жыццё. Бо ў любой, напэўна, мове, большасць слоў не падпарадкуецца ніводным правілам, і напісанне трэба проста ведаць, ці спраўджваць у слоўніку.
Многа слоў атрымалася) Але насамрэч пытанне зацікавіла)