Чалавек, які прэтэндуе на 10, тэарэтычна мае и дамашкі адпаведна выконваць і каля дошкі выдатна адказваць. А калі не, то 9 - таксама ж супер адзнака, гэта "выдатна", як памятаем. Ну і калі за дамашкі і вусныя адказы вышэй за 8-9 няма, то можа ён кантрольныя проста спісвае? Я ні ў якім разе ні пра якое канкрэтные дзіцё) чыста тэарэтычна.
Проста раней можна было атрымаць сёння 4, заўтра 5. Выніковая 5 - выдатна. А зараз за гэта ж самае ты атрымаеш 7 за адну памылку на дыктоўцы (раней 4), і 9 за памарку (раней 5). У выніку маеш 8 - усяго толькі добра. Сёння ў прынцыпе цяжэй дзецям вучыцца, чым нам. Я ў жыцці столькі не вучылася, як вучацца мае дзеці. Школу маю на ўвазе. Потым ужо па-рознаму.