GingerBread
Well-known member
дык вусныя адказы больш суб'ектыўныя...ну то бок гэта вы лічыце правільным і справядлівым. Узяць і выкінуць адзнакі па лабараторных, бо яны няўдалыя, узяць тыя, якія больш падабаюцца, і вывесці выніковую. А выводзіць з усіх, што напрацаваў - гэта няправільна і гэта для тых, хто вучыцца не вельмі.
А я лічу, што няправільна праз адну памылку ў дыктоўцы ламаць працу і адзнакі за тыя ж адказы цягам усёй чвэрці. Няправільна, калі праз бясконцыя тэсты, якія акурат у залік ідуць, света белага не відаць, а твае вусныя адказы - можна засунуць сабе вядома куды.
Гэта па матэматыцы можна наваляць і 9-10 пры гэтым атрымаць - такая сістэма ацэньвання. А па доўбаных мовах кожнае выпраўленне - мінус балы, не кажучы ўжо пра памылкі, дзе адразу па 2-3 балы губляеш. Не ўжо. Хай усё улічваюць. Вусным адказам і праўда хоць штосьці можна падправіць, калі колер штаноў у тэсце няправільна пазначыў.
і кантрольная па матэматыцы дзе 8 заданняў і адказ у дошкі дзе адна задача - гэта ну вельмі розныя рэчы..