про тетради: вот часть из них же 100пудово останется даже не начатыми, но учителя считают своим долгом прям заставить купить их. у нас так информатика и искусство в прошлом году непочатые были - отдали коллегам помладше
ну вось таму ў мяне ажно тры камплекты контурных карт па геаграфіі для 6 класа-ад старэйшай дачкі, ад супрацоўніцы, ад сяброўкі. Дзеці, ад якіх дасталіся чысценькія, вучацца ў трох розных школах цяпер у 9, 8 і 7 класах. І ўсе тры камплекты вось ну проста па-дзявоцку чыстыя, ніводна размалёвачкі. але ўсе пакупалі. Сыну ў 6 класе таксама патрэбныя. Чакаю, у якім стане будуць ягоныя контурныя карты напрыканцы 6 класа. Праўда, усе карты, што ў мяне есць, розных гадоў выпуску, а настаўнікам патрэбныя новенькія, таму зрабіць добрую справу, падарыць каму не атрымалася. Я прагартала дзеля цікавосткі, адрозненняў не бачу.
Учора малодшая насіла ў школу атлас па чалавеку і свету для 4 класа, то, што Мая радзіма Беларусь, які застаўся ад старэйшай. Настаўніца сказала, не падыйдзе, трэба новы. 5 год паміж дзяўчатамі розніцы пакласах. Што так прынцыпова змянілася?
Адзіная прычына, якую я бачу, гэта неабходнасць падтрымаць выдавецтвы.
Бо год за годам сутыкаюся з гэтымі друкаванымі сшыткамі, якія спісаныя добра, калі на некалькі старонак-маіх дзяцей і сяброў, якія мы перадаем одно аднаму.