Дарэчы, так. Залежнасць ад турфірмы ўсміхнула. Па-мойму, яна - нішто ў параўнанні з залежнасцю ад амбасады, якая адкрое ці не адкрое табе візу, а калі адкрое, няясна на колькі і на якіх умовах, транспарту з бясконцымі перасадкамі, якія ты выбраў, каб пракласці свой славуты аптымальны маршрут, заторамі, праз якія ты можаш спазніцца ці на сваю перасадку ці засяленне ў самастойна выбранае жытло ці проста на прамы абратны самалёт і ўсё такое іншае. І ў апошнім выпадку гэта ўсё будуць твае праблемы, а не турфірмы, ад якой ты нібыта страшэнна залежыш.
Вельмі спрэчнае такое выказванне.
У прынцыпе так, можна пайсці далей, і перастаць ужо залежыць ад гэтых аццкіх крамаў, якія прапануюць усё гатовае, а не зробленае ці вырашчанае незалежна ні ад кога самім, паліклінік, дзе ты безупынна залежыш ад расклада і настрою доктара (лячыўся б сабе аптымальным чынам самастойна) і ўсё астатняе іншае.
Пры гэтым рабіць урокі замест дзяцей, пэўна ж, кепска, так.) Але ўсё не так проста і прамалінейна. Нейкі так сабе артыкульчык, калі шчыра. Адзіная думка, якая зачапіла, дык пра адпаведнасць сав.адкацыі тагачасным патрэбам СССР і што ў гэтым якраз тая адукацыя і была найлепшай у свеце. Дык у гэтым, мяркую, мы і сёння наперадзе планеты ўсёй. Таксама сённяшнія патрэбы кагосьці там абслугоўваем. Разам з нашай чароўнай адукацыяй.