@А-ЛИСА, калі адкінуць варыянт, што ў вас, як пішуць вышэй, проста недастаткова жадання, каб азнаёміцца з вынікамі, то апроч сайта школы - нідзе. Устойлівы трэнд на хаванне вынікаў канчаткова дабраўся і да гэтай школы, відаць. Вынікі раённага этапа яна ўжо даўно не вывешвала, а гарадскі яшчэ да мінулага года быў - вывешвалі на пару дзён, потым прыбіралі.
Сёлета нават такі аплот адкрытасці, як 36 гімназія, якая пераможцаў па фізіцы сумленна публікавала ўжо вечарам пасля апеляцый, засекрэтыўся. Там цяпер толькі фотачкі з танцамі з цэрэмоніі ўзнагароджання.
Меней ведаюць - лепей спяць (с)
Пры гэтым, заўважым, паводле правілаў правядзення ўсіх этапаў рэсп. алімпіяды, арг. камітэты АБАВЯЗАНЫЯ асвятляць ход і вынікі алімпіяд, у тым ліку праз СМІ. Гэта адзін з пунктаў іх абавязкаў.