а расскажите плиз более подробно про бел яз.
Асноўная праблема ў тым, што патрабаванні, метады навучання і падобнае, пачынаючы ад 2-га класа у беларускай і рускай мове фактычна не адрозніваюцца.
То бок амаль паралельна ў абедзвюх мовах вучацца пэўныя правілы, тэрміны, паняцці, правапіс і г.д. Пры гэтым напрач забываецца на тое, што адной мовай дзеці карыстаюцца ад нараджэння паўсядзённа, паўсюль і заўжды, а другая абсалютнай большасцю дзяцей успрымаецца амаль на ўзроўні замежнай. То бок асобныя словы разумеем, але не болей за тое. Ні карыстацца ёю, ні "адчуваць" яе, ні прамаўляць ёю дзеці ў асноўнай масе не ўмеюць і не могуць.
То бок нават элементарна, калі па рускай мове дзеці ў 1-м класе чытаюць буквар, "учімся чітать", іншыя кніжкі, пішуць пропісы, вучаць гукі, нават правілы месцамі! (ча, ща тое ж), то на бел. мове яны максімум (як на замежнай) знаёмяцца з пэўнай лексікай.
І раптам у 2-м класе - пачынаюць вывучаць правілы, як у рускай мове, носьбітам якой яны з'яўляюцца.
Пры тым стане мовы, які ў нас існуе, пры той ступені распаўсюду, якая маецца, пры такім падыходзе да яе ў 1-м класе, методыка выкладання бел. мовы надалей мела б тэарэтычна быць аналагічнай методыцы выкладання мовы "як замежнай". З пэўнамі папраўкамі.
старайцеся незразумелыя словы менавіта тлумачыць на беларускай мове, падбіраць сінонімы і г.д., а не перакладаць на рускую мову.
Ога-ога. (с)

))))