А ўвогуле...я тут узгадала тое-сёе.
У мяне калега год 7 таму ездзіла ў адпачынак да знаёмых у Іспанію. Яны зрабілі ёй запрашэнне. І пасольства па гэтым запрашэнні адкрыла ёй не шэнгенскую візу, а нацыянальную. Калега купіла квіткі на самалет з перасадкай ці то ў Вене ці то ў Франкфурце, уж не памятаю, але гэта была шэнгенская краіна, і перасадка была з выхадам з транзітнай зоны аэрапорта (я ў гэтым не сільная, але неяк так гучала). Дык вось ёй давялося дадаткова адкрываць транзітны нямецкі (так, нямецкі! значыць, Франкфурт быў) шэнген, бо калі яна стала ўдакладняць, ці пусцяць яе у аэрапорце перайсці на іншы рэйс - ёй сказалі - не! не пусцяць. Бо нацыянальная віза прадугледжвае знаходжанне толькі ў краіне, чыя нацыянальная віза выдадзеная, ціпа ляціце прамым рэйсам..
Дык вось я што падумала, а ці не ў гэтым зараз рэч з гэтымі нацыянальнымі візамі? Але чаму тады раней людзі спакойна ездзілі, а толькі ў апошні тыдзень нібыта з'явіліся праблемы?