тюша, я не ідэал)) Я за тое, што шлёпнуць - гэта зусім крайняя мера. Ну вось каб ты мог па пальцам пералічыць.. Я падыму руку ў выпадку жыццёвай небяспекі, калі не пачуе (ну напрыклад, калі трэба будзе ісці за руку праз дарогу, а дзіця балуецца, не чуе). А ў мяне рукі занятыя будуць і ўзяць на рукі не змагу. Але паказчык, што гэта працуе і гэтай мерай не злоўжываюць - гэта рэакцыя дзіця. Проста маланкавы шок і разуменне, што нешта тут не тое.. І па другое, больш ён так рабіць будзе не хутка (альбо зусім не будзе). А калі штодня знаходзіцца прычына - то нешта тут не тое ўсё ж такі з мамай, а не з дзіцём)))) Васіля раз шлёпнула, калі ён зусім дастаў Кастуся. Проста рагоча, бурыць тое, што той пабудаваў.. Адбірае, Касусь плача, Васілю падабаецца рэакцыя, ён з рогатам уцякае ад вапяшчага Кастуся, кідае цацку ў іншым пакойчыку. Пакуль Кастусь падымае, той паспявае ішую забраць. Які тут таймаут? Васіль та не вапіць. Пераузбуджаны, слухаць не хоча. Шлёпнула не моцна - пакыўдзіўся адразу. Залез на рукі, паплакаў крыху, павісеў на шыі, паслухаў каротку натацыю..Але гэта ну сапраўды вееельмі рэдка. Я тады проста сама была моцна стомленая, каб гуляць з імі разам... Спадзяюся больш не трэба будзе))