ваши сотрудники уезжают в конкретное, уже известное им место?
Той, што ў Расею - так. Яму прапануюць нашмат большую зарплату. Едзе пакуль адзін. Нягледзячы на тое, што ў лютым у яго будзе вяселле.
З дзяўчынаю ўсё складаней. Так склаліся абставіны, што ўсе яе сябры за мяжою. Сястра таксама. Тут толькі бацькі. Адносіны з былым мужам не склаліся. Яна з'яджае. бо акрамя працы ў яе тут нічога няма. А тое, што вакол, дэпрэсуе яе. Дарэчы, гэта была тая дзяўчына (амаль адзіная ў аддзеле), з якой мы маглі абмяркаваць э-э-э ну тое, што адбываецца. І разам э-э-э, шпацыравалі, калі вы разумееце, пра што я... Яна едзе амаль у нікуды, бо не мае моцы быць тут...)))
Але вялікі плюс для абоіх - іх тут чакаюць. Яны ведаюць, што калі вырашаць вярнуцца - аддзел іх прыме.
"рыба ищет, где глубже, человек - где лучше"
Згодна. А яшчэ кажуць: "от добра добра не ищут".
Я проста ўпэўнена, што АД ДАБРА ў такой колькасці людзі не з'яджаюць...
Але дабро мы мусім стварыць самі. Хаця б пачаць.. хаця б спрабаваць. Не чакаючы прарока...які ўкажа шлях...