ТиЛи, офф.
Чым больш я езжу аўтобусамі, тым больш скланяюся да думкі, што калі не надта крытычна сумма, то лепей ўсё ж цягніком.
Мяжа -непрадказальная зусім. Можна на пустой мяжы прастаяць 1,5гадзіны толькі таму, што мытнікі не таропяцца. Можна ўстаць у хвост з такіх жа рэйсавых аўтобусаў. У гэтым пляне я не люблю экалайнс -ён ў 90% выпадкаў устане ў хвост папярэднеідучаму барысаўскаму аўтобусу. А калі яшчэ рускі перавозчык, а не мінсктранс - я лічу спазьненьне на гадзіну за шчасьце. Бо можна спазьніцца і на дзьве.
Можна устаць у пробку з фур на выездзе з нашай мяжы ці ў чаргу на ўезд на літоўскі бок. Кіроўцы малайцы, манеўруюць як могуць.
Мы калі ў Друскенікі крайні раз ездзілі, на Прывалкі-Райгардас быў нейкі аншлаг. Перад намі ў беларусаў стаялі аўтобус і дзьве маршруткі. Але гэта было нішто ў параўнаньні з той чаргой, што цягнуляся на ўезд у Літву. Наш кіроўца пайшоў дамаўляцца з памежнікамі і ў выніку на тэрыторыю Літвы мы ўязджалі па сустрэчнай паласе (па той, па якой выязджаюць)!! Потым, перад самым пунктам праверкі дакументаў заборчык раскрыўся і мы ўехалі на "сваю" паласу. Я была ўражана!