Виза в Польшу -4

viqa

Well-known member
што такое "ват"
по польски VAT это НДС, то же самое, что такс фри
нашто ён патрэбны
является основание для получения (в минске минимум годовой) польской визы "за покупками"
ці з'яўляецца польская віза шэнгенскай
обычно да (бывают визы с ограничением действия, но поляки за этим не замечены)
спісам дакументаў

зависит от цели визы, есть еще туристическая, но для нее требуется ОПЛАЧЕННЫЙ отель

а остальные документы паспорт, страховка, фотка, справка с работы, выписка с банка - ничего сложного

а вы на какую балтику хотите литовскую или польскую.
если даже на польскую на машине можно выезжать через литву,
п.с. У "анамнезе" толькі літоўскія візы - некалькі аднакратных і адна гадавая мульці
тогда делайте литовскую, больше шансов на годовую. от поляков без ватов вы получите максимум полгода (это в минске, в бресте могут и однакратку влепить)
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Magda,
k_ja_ra, а навошта вам - маючым ў анамнезе літоўскі мульт - ісьці за польскай візай?
 

k_ja_ra

Well-known member
по польски VAT это НДС, то же самое, что такс фри
ну вось у мяне зараз на руках паперы на зварот такс фрі. Праштампаваныя на мяжы, усё як мае быць, яшчэ проста не дайшла да банка. Гэта яно? І чэк за знятыя апартаменты ў Любліне. На адзін дзень, праўда. З іншых гарадоў ужо павыкідвала дарогай. Мне ёсць сэнс з гэтымі паперамі што-небудзь рабіць? Яны мне могуць пры атрыманні польскай візы неяк дапамагчы?
зависит от цели визы,
Мэта паездак - турызм. А як будзе называцца віза, мне ў прынцыпе без розніцы.

тогда делайте литовскую, больше шансов на годовую. от поляков без ватов вы получите максимум полгода (это в минске, в бресте могут и однакратку влепить)
Баюся, літоўцы пакрыўдзяцца. :) І потым болей візу не дадуць. Я не моцны яздок за мяжу. Крамы мяне не цікавяць, а з турыстычнымі мэтамі болей чым раз у год і не атрымліваецца. Я і так па гадавым літоўскім мульціку ў саму Літву толькі аднойчы выехала.) Літоўцы гэта неяк улічваюць, не ведаеце? Наступны раз, як папрашу візу, аднакратную замест гадавой не дадуць? :)

а навошта вам - маючым ў анамнезе літоўскі мульт - ісьці за польскай візай?
ну я ж у Польшчу планую.) Як законапаслухмяны грамадзянін маю аформіць польскую візу, а не літоўскую, правільна?
Гэта я не паспрачацца.) Я праўда не ведаю, як лепей.:)
Калі лепей літоўскую - то і хай так.) Значыць, буду рабіць літоўскую.)
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
k_ja_ra, паперы на зварот ват з польскай крамы? Калі маеш намер падавацца на польскую візу на закупы, не здавай іх у банк. У амбасадзе патрэбныя арыгіналы.

k_ja_ra, пра законапаслухмянасьць.
Мая мама такая ж законапаслухмяная. Пасьля палугадавога літоўскага мульта не пайшла ізноў да літоўцаў, а зьвярнулася ла італьянцаў, калі планавала паездку ў Італію. Ну ок, аднакратку сваю атрымала. Потым запланавала паездку ў Будапешт, пайшла -законапаслухмяна - у вянгерскую амбасаду. А венгры ўляпілі адмову. І крыўдна, і паедка сарвалася, і 60? гудбай.
 

k_ja_ra

Well-known member
паперы на зварот ват з польскай крамы?
я прабачаюся за свой тупізм, я сапраўды не ў тэме, але на іх напісана такс фрі. Гэта адно і тое ж, што і ват, ці не?

п.с. спасылкі Магды пакуль не чытала. :( На мяне тэма докаў такі сум навявае, што мне трэба настроіцца, каб гэта ўсё вычытаць.)
Пакуль фоткі з паездкі гляджу - хачу яшчэ куды ехаць. Як пра візы чытаць пачынаю, ужо і не...

А венгры ўляпілі адмову
Чаму?

Без тлумачэнняў адмовілі?
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Таму я за то, каб ісьці ў лаяльную амбасаду, у якой ты маеш добрую візавую гісторыю. Калі няма ніякіх іншых асабістых фактараў, якія ўплываюць на рашэньне.

k_ja_ra, ват - гэта польская сістэма такс фры. 23%.

k_ja_ra, сказалі " вы не змаглі нас ўпэўніць у мэце сваёй паездкі".
 

k_ja_ra

Well-known member
Таму я за то, каб ісьці ў лаяльную амбасаду, у якой ты маеш добрую візавую гісторыю. Калі няма ніякіх іншых асабістых фактараў, якія ўплываюць на рашэньне.
Як думаеш, мая літоўская добрая? :)
Яшчэ пытанне. Паглядзела пашпарты сямейства свайго. Прыйшла да высновы, што ўсім апроч мяне наступнай вясной трэба пашпарты мяняць.
Дзеці ладна. А ў мужа тады, атрымліваецца, ужо не будзе добрай літоўскай візавай гісторыі? Будзе чысты пашпарт? Што гэта за сабой цягне? З досведу?
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
k_ja_ra, дык візавая гісторыя ж не зьнікае са зьменай пашпарта. Ксеракопіі былых віз вам ў дапамогу. Ну і кажуць, у літоўцаў электронная база, дзе ўсе выдадзеныя імі візы відаць.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
k_ja_ra, а чаму менавіта ўвесну мяняць? Можа, можна зараз, каб атрымаць год, а не скасаваны тэрмін?

k_ja_ra, ну так, адксерыць візы. Можна і пашпарт, у прынцыпе, не аддавпць пры замене, калі ён з нейкіх прычынаў патрэбны.

k_ja_ra, яшчэ дзецям на польскую візу патрэбны натарыяльна аформлены дазвол на выезд за мяжу ад абодвух бацькоў. (не скасавалі ж яшчэ гэта?)
 

k_ja_ra

Well-known member
katia-ka, :) дык гэта ж я ажно на наступны год цікаўлюся.) Сёлета мы ўжо з'ездзілі.) Па прашлагодняй гадавой літоўскай.)
І таму і мяняць трэба наступнай вясной, каб потым, калі падавацца на візы летам, пашпарты дзейныя з запасам былі. Бо ў малодшай і мужа тэрмін дзеяння пашпартаў да 02.2018.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
k_ja_ra, я б зараз мяняла. Адзіны нюанс -твая старэйшая дачка, пачакала б яе 13-годдзя.
 

Magda

Well-known member
katia-ka,просто у нас Польша стала более приоритетной в плане туризма чем литва
 

k_ja_ra

Well-known member
я б зараз мяняла.
можна і зараз, так. У малодшай усё адно будзе толькі да 14 год дзейны, а змену пашпарта у 45 ужо ж скасавалі.) Так што тут можна не прывязвацца. Твая праўда.) Можна і не чакаць вясны.)

Адзіны нюанс -твая старэйшая дачка, пачакала б яе 13-годдзя.
гэта само сабой. )
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
k_ja_ra, я проста так разважаю: а раптам спатрэбіцца віза раней, чым летам. Трэба, каб пашпарты былі з патрэбным тэрмінам дзеяньня.
 

viqa

Well-known member
ну вось у мяне зараз на руках паперы на зварот такс фрі. Праштампаваныя на мяжы, усё як мае быць, яшчэ проста не дайшла да банка
если из польского магазина, то записывайтесь в польский визовый центр и будет вам год "на закупы"

Будзе чысты пашпарт? Што гэта за сабой цягне?
ксерокопию старого, незаверенная
 

МОлька

Well-known member
Ага. То бок перад тым, як здаць стары пашпарт, ёсць сэнс візы адксерыць, так? А раптам прыдадуцца?
более того. ты можешь написать заявление и вообще оставить себе старый паспорт. его проштампуют весь, что он аннулирован и оставят тебе. заявление я писала, когда забирала новые паспорта.
 

k_ja_ra

Well-known member
если из польского магазина, то записывайтесь в польский визовый центр и будет вам год "на закупы"
З польскага. А сума пакупкі мае якое-небудзь значэнне?
І колькі часу дзейныя гэтыя дакументы? Такс фры, маю на ўвазе. Цягам якога часу іх можна падаць у якасці аднаго з докаў у візавы цэнтр і цягам якога часу абналічыць? Ці амбасада докі на такс фры забірае і абналічваць ужо нічога не давядзецца? Там цана пытання мінімальная, і тым не менш хоць ведаць. :)
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
если из польского магазина, то записывайтесь в польский визовый центр и будет вам год "на закупы"

viqa, нават калі не было папярэдніх польскіх віз?

І колькі часу дзейныя гэтыя дакументы?
гэта ад крамы залежыць. Напэўна, у сярэднім, паўгода.
Амбасада забярэ копію. Але падаваць гэтую копію патрэбна з арыгіналам (ці заверыць копію ў краме).

k_ja_ra, ты глядзі, каб не зьмянілася яшчэ што за той час, калі ты панясеш дакументы ў амбасаду)
 
Сверху