Zoryana, складана сказаць.
З аднаго боку, я не ў захапленні ад такой практыкі. Бо не разумею, як перакананні і вера могуць абкладвацца падаткам.
З іншага боку, калі чалецтва ў нейкай царкве першапачаткова прадугледжвае гэтыя падаткі, чалавек, які ў такую царкву прыходзіць, ведае, на што падпісваецца.
Зноў жа, з гэтых грошай фінансуюцца, як у вас у цытаце напісана, дабрачынныя акцыі (уласна кажучы,
умоўна дабрачынныя) і захоўванне ў належным стане культурных каштоўнасцяў. Што няблага само па сабе.
Маючы невялікі досвед камунікацыі з адвентыстамі Нямеччыны, магу сказаць, што іх сіламі ладзяцца ў тым ліку розныя фестывалі і конкурсы. Ужо не ведаю, як там з грашыма. Ці яны наўпрост ад вернікаў, ці праз падаткі...
Ну і апошняе. Нашая дзяржава фінансава царкву падтрымлівае.
Праваслаўную царкву, прашу заўважыць. А не ўсе. З бюджэта, які фармуецца з нашых з вамі падаткаў у тым ліку. Але ў нас, у адрозненне ад немцаў ці каго там яшчэ, не пытаюцца, ці мы пад гэтым падпісваемся. І ці згодныя, прыкладам, каталікі-падаткаплатнікі ці пратэстанты падтрымліваць праз свае падаткі праваслаўную царкву.
Так што тут неадназначна ўсё.
тут ведь как: есть желание - жертвуете, нет желания - проходите мимо
Яно так. Але ёсць жаданне - ідзяце ў царкву і ахвяруеце. Няма - не трэба стаяць над душою з гэтымі скрынямі.
Не тое, каб яны мне перашкаджалі, але ... мажліва падатак для тых, хто падпісваецца ў графе "праваслаўны", было б і лепшым выйсцем.)
Заадно мелі б рэальную статыстыку праваслаўных вернікаў, а не зручную. )