а пасля
а пасля вакцыны?
скора будзе год, як пачалася вакцынацыя. Пры тым, што нават пасля хваробы імунітэт трымаецца 6 месяцаў, лагічна, што вакцынцыю тым, хто яе зрабіў недзе напачатку, трэба рабіць цяпер ужо па другім, а то і трэцім коле. Іначай гэта неяк ні аб чым атрымліваецца. Ці тыя, хто зрабіў аднойчы прышчэпку, аўтаматычна атрымліваюць пажыццёвую індульгенцыю?
На вучобе дачкі, калі у групе хтосьці захварэў, усёй групе робяць пцр, і далей, не чакаючы вынікаў, прышчэпленыя працягваюць жыць звычайным жыццём (вучыцца, хадзіць паўсюль і ўсё такое), а непрышчыпленых пакуюць у абсервацыю на 7 дзён, без выхада не тое што на заняткі - на вуліцу. Незалежна ад вынікаў пцр, паўтаруся. То бок калі прыходзіць мінус, яны ўсё адно сядзяць там 7 дзён.
Дык вось у апошняй групе, якая на такое трапіла, з усіх здадзеных ПЦРаў быў адзін плюс - у чалавека з вакцынай. Які спакойна са сваім плюсам хадзіў паўсюль, дзе хацеў, як памятаем.
Супадзянне? так, напэўна. Але забаўнае, і сам факт вось гэтага усяго дастаўляе. Людзі па змоўчанні лічаць сябе пасля вакцыны бессмяротнымі, а тых, хто без вакцыны - чумнымі. Пры тым, што імавернасць захварэць у іх амаль аднолькавая, а можа нават і не амаль. а аднолькавая.