Тут, у тэмцы, можа ёсць супрацоўнікі тэатра?
Скажыце, а гэта злачынства, калі дзіця падымецца на адну з прыступак, што збоку ад аркестровай ямы знаходзяцца і на сцэну вядуць? Каб пастаяць там хвілінку і на аркестр ў антракце паглядзець, бо іначай з прычыны росту нічога не бачна?
Я сёння афігела, па шчырасці. У мяне дачка паднялася, каб паглядзець у аркетровую яму, тут жа падскочыў "цэрбер", які сказаў, што гэта жэстачайша (с) забаронена. На пытанне "а што здарыцца? я ж тут побач, і дзіця на сцэну не ідзе, а паднялася, каб штосьці ўбачыць у яме" адказ - ідзіце да дырэктара і качайце там правы.