AlexVil, у "Бюргеры" заўжды добры выбар аўтафатэлікаў, можна іх прымераць. Некаторыя мадэлі аўтафатэлікаў можна паглядзець яшчэ ў "Бусліку" на Сурганава, у менскіх гіпэрмаркетах, але там выбар звычайна не надта вялікі. Хаця ў гіпермаркетах кошты могуць быць меншыя, чым у "Бюргеры"...
Ёсць яшчэ крамка на Прытыцкага, 60 ("Тавары для нованароджаных"), там бываюць нармалёвыя аўтафатэлікі, але накрутка большая, чым у "Бюргеры".
Яшчэ можна пад'ехаць у краму "Mothercare" на Старавіленскім тракце, 10. Там больш якасныя і дарагія мадэлі.
Што тычыцца мадэляў, то ў маіх дзетак Chicco Vector 0-18 кг і Chicco Key 2-3 15-36 кг. Vector набывалі яшчэ ў 2005 годзе, калі майму старэйшаму сыну было 7 месяцаў. Мой сынок прыкладна столькі ж важыў, як Ваш зараз. І ў гэтым аўтафатэліку яму было вельмі зручна, ня цесна. У даўгіх паездках ён спакойна спаў. Сын ад'езьдзіў у ім да 3 гадоў, хаця яўна мог бы і да 4-х. Зараз гэты фатэлік перайшоў у спадчыну малодшаму браціку, таксама ніякіх праблемаў з паездкамі не маем.