Указ галоўнага ад 03.01.2023. Правілы прыёму ў вузы. Пункт пра ліцэістаў. Ніводнага слова пра адпаведнасць факультэтаў профілям. Здаровы сэнс доўга падказваў, што так не можа быць, бо як мінімум, не лагічна, але ён памыліўся) усё так і ёсць. І прарэктар бду (ці каля таго, не разбіраюся ў іх назвах) на сходзе ў ліцэі гэта пацвердзіў. Мяркую, ліцэй проста стараецца гэта ў вушы не ўводзіць. Бо ўсім яшчэ гэта лета трэба перажыць, калі паўкраіны без іспытаў у вузы прыбудзе. Яны капец баяцца аншлага ў якім небудзь месцы і іншых праблемаў. Прапануюць ’дамаўляцца палюбоўна’, не ствараючы залішняга ажыятажа і конкурса