А почему именно такие цифры?))
гэта машына лічыць. Па зададзенай формуле так званага нармальнага размеркавання.
Гэта працуе і ў адваротны бок. Я вышэй выкладвала табліцу по фізіцы.
там сярэдні бал вельмі нізкі +-9/44. І такія "шырокія" крокі назіраюцца з левага боку шкалы, там, дзе балы нізкія.
0=0
1=5
2=14
3=21
4=28
але пакуль гэта было ў нізкіх балах, гэта нікога не кранала асабліва
Увогуле, як тлумачыла вышэй GingerBread, гэта фомула працуе пры пэўных умовах: шырокі раскід балаў, разнастайнасць вынікаў, і сярэдні бал бліжэй да сярэдзіны першаснай шкалы ці ніжэй за яго (<=40/80 у нашым выпадку), калі сярэдні бал сільна змяшчаецца, асабліва ў бок павялічэння, і аднолькавых вынікаў робіца вельмі многа, гэта не працуе.
адзнака 3. 4, 5, як у галоўнага - гэта не нармальнае размеркаванне. Гэта тры вынікі. Нельга нацягнуць адно на другое.
Вось і з цэ гэтым так атрымалася...што трэба было ці прызнаць, што адно з другім не вяжацца, ці проста ад самага пачатку уручную хаця б па 5 балаў усім накінуць - і тэма б пракаціла. Але так не зрабілі чамусьці. Бо методыка ж, і нпа зацверджаная. Змяні - потым заругаюццо, а так - мы ні пры чым, гэта машына так палічыла (што і выйшла ў выніку, вінаватая - машына, а не міністар ці рікз). І здарыўся скандал у выніку. Сярэднякі, якіх бальшыня, з мінус -10 мірыцца не сталі. Каб не яны, гэтыя выдатнікі са сваімі 78, 82, 86, 92 нікога б не хвалявалі...