мая ўвогуле два разы.в аквапарк сегодня на 2 часа свозили (почти час на переодевание и пр. ушёл), сын успел только 4 раза прокатиться...
Але ўчора у малодшага ў Брыганціне быў бацькоўскі дзень, то забіралі і старэйшую, ездзілі ў Маладзечна па бургеры. Яна ўвесь час тарахцела пра тое, як ей там класна, файна і ўвогуле. Якія прышпільныя важатыя, пра Ляшча расказвала, пре нйкага важатага па імені Гаф і гэтак далей. Пра тое, як жа ж гэта крута, калі можна проста на тэрыторыі падыйсці да замежніка і з ім паразмаўляць (валоданне англійскай у яе, дарэчы, даволі слабае, бо першыя два гады настаўніка, лічы, не было, а далей ужо не хацела займацца, бо калі запусціліся першыя гады, наганяць складана і нецікава). І як яна была русалкай, калі была презентацыя Беларусі. А ўчора павінна была быць прэзентацыя Балгарыі, то беглі яны бегом ад варот, калі мы яе вярнулі. а яшчэ на ціхай гадзіне п'юць чай з сушкамі. А яшчэ будуць рабіць нейкі спектакль, і кожнаму там есць роля. А яшчэ у кожнага (мама, у кожнага!) есць свая шафа (у Брыганціне з гэтым праблемы). І на гэтым фоне нейкая там адсутнасць душа ў корпусе яе зусім не цікавіць.
І хоча ў наступным годзе, і ўжо з братам, а яшчэ лепей таксама і зімой. Карацей, я ад сваей такога не чакала. Бо летась вырашыла, што мае дзеці такія ж нелагерныя, як і я была.
Брат зайздросціць, просіцца з ею на наступны год.
Карацей, малайцы яны. Хаця, канешне, і ўзрост таксама адыгрывае сваю ролю, напэўна.
А, яшчэ пра флэшмобы расказвала, як яны танчуць і рлбяць зарадку.
Карацей, ніяк не магла спыніцца)