Tanyaa, лень? отпуск у меня 2 недели и у мужа столько же. Дачи нет, к бабушке нельзя. Я б с радостью посидела с детьми и в Минске, но работу никто не отменял. Лень тут не при чём.
І ў нас тое самае. Я разумею, што ўжо амаль 100%, што ў канцы чэрвеня ў летнік не паедуць, але дагавор пакуль што не разрываю. На мяне пры думках пра лета накатвае паніка, калі разумею, што дзеці могуць прасядзець і летнія месяцы дома так, як цяпер.
І гэта ні разочку не пра ляноту: мы кожны вечар пасля працы водзім іх гуляць у бязлюдныя месцы. Кожныя выходныя мы ездзім у лясы. Але ўсе гэта не адмяняе таго, што цэлы дзень да вечара яны сядзяць у зачыненай кватэры.
Я ўжо пачынаю шкадаваць пра тое, што ніколі не хацела мець лецішча. Глядзім аб'явы пра продаж-але тое, дзе можна жыць адразу і кожны дзень ездзіць на працу, вельмі дорага, мы не разлічвалі ў нашых фінансавых планах на бліжэйшыя гады набыцце нерухомасці. Тое, што па грашах падыходзіць-трэба даводзіць да жылога стану, і мы гэта цалкам пацягнулі б, муж рукамі выдатна працуе, я таксама працы не баюся-але гэтым летам там жыць тады не атрымаецца. З арэндай таксама складана