совсем жесткий вроде нет, но строгий да. Тихий час, отбой, все вовремя. На дискотеку все идут, и кто хочет, и кто нет. некоторые видела на дискотеке с книжками сидели, читали, кто танцевать не хотел.
Тое самае было і ў Брыганціне. І я ў мінулым годзе забірала сына раней адтуль, у пазамінулым - і сына, і дачку. Сын пасля Брыганціны ўвогуле нікуды ехаць не хацеў, ды і дачка летась у Фэнтэзі не хацела, бо для маіх вось гэты жорсткі рэжым- адразу адмаўленне. У сына ціхая гадзіна да слёз і дыскатэка, якую ён ненавідзеў. Хаця я ведаю дзяцей, якім у Брыганціне падабаецца, але гэта хутчэй зорачкі самі па сабе.
Мая дачка летась ехала ў Фэнтэзі вельмі складаным псіхалагічным стане: прыйшлося сыйсці з гімназіі з-за булінга з боку аднакласнікаў, яна была зацкаваная, неўпэўненая ў сабе. Я, напэўна, назаўсёды застануся ўдзячная Фэнтэзі за тое, што падчас смены там яна пачала ўсміхацца, танчыць, яна ўся неяк распрамілася і расслабілася, стала ўдзельнічаць ва ўсім і не саромецца. Нажаль, Брыганціну на яе так не ўплывала. У гэтым годзе сын дарос да Фэнтэзі, і сам прасіўся ў летнік, пасля расказаў сястры.
Але, зразумела, што кожнаму падыходзіць свой фармат, свой летнік, свае важатыя.
Тут важатыя маім дзецям вельмі падабаюцца. Ды ўсё падабаецца, акрамя душавых далёка, але нафоне астатняга гэта для іх дробязь.
Пра душ Тамара, я думаю, казала так жорстка менавіта з-за каронавіруса. Раней такога не было. Цяпер і яны хвалююцца, і бацькоў трэба ўпэўніць у тым, што будзе саблюдацца гігіена.
Дачка толькі што званіла расказаць, што ў ніх сёння чэлендж: усё адзенне апранулі наізнанку і так ходзяць. Я так зразумела, што гэта частка атрада.
А яшчэ кажа, што ёй так падабаецца, што яны важатых называюць проста па іменах