хотим попробовать линзы ,чтобы приостановить падение..
Девы,какие подводные камни?
мая так і не асіліла.
Падводныя камяні - гігіена (маёй як сказала доктар, што рызыкі ёсць, аж да страты зроку ўвогуле, дык надзяванне/зняцце і праціранне лінз пераўтварылася ў сапраўдную барацьбу не на жыццё, а на смерць. Праўда маёй трэба былі лінзы месяцовыя. Калі пасуюць аднадзённыя - думаю, з імі ўсё лягчэй: раніцаю надзеў, вечарам выкінуў, і ніякай вазні з іх гігіенай)
- пры любой прастудзе лінзы нельга, раздражненне ці яшчэ што - нельга. З сабой паўсюль насіць кантэйнер з растворам.
- сачыць, каб не пераблытаць левую з правай.
- не тое каб таннае задавальненне.
Я згадваю гэтыя пару тыдняў
адчайнай барацьбы спробы дачкі насіць лінзы як страшны сон. Некалькі разоў ездзілі да доктара вучыцца надзяваць, некалькі разоў куплялі лінзы, ад адной лінзы раптоўна адламаўся кавалак, купіла новую ці новыя, памыліліся, далі не тыя, толькі дарогай агледзела, вярталася мяняла; потым шукала нейкія спецыяльныя стэрыльныя сурвэтачкі, каб праціраць, і пінцэцік, каб лінзы трымаць пры прамыўцы; потым пастаянныя істэрыкі дачкі не магу зняць, не магу надзець; ну і самае страшнае - праверкі гадзінамі, наколькі чыстыя лінзы і ці можна іх надзяваць. Потым дачка падстыла, адпаведна лінзы былі адкладзеныя, а потым увогуле плячо зламала. Тэма загнулася. Вяртацца да яе дачка пакуль не хоча. Я, па шчырасці, таксама.