Как с меня списано)) моя дочь-флегма сидела и колупаааалась, колупаааалась первые дни, вставляя эти линзы... Я была в ужасе... Зато теперь - дело нескольких секунд.
у нас праблема ўжо нават не столькі ў надзяванні, колькі ў доглядзе гэтых лінз. Кожны дзень званкі - мама, а там нейкая парушынка, мама, а я там нейкую палачку бачу, мама, а я да нагі выпадкова дакранулася лінзай - нічога? мама, а ў мяне лінза на сурвэтку ўпала - што рабіць? мама, а на лінзе кавалачка не хапае - ён адарваўся? гэта ж цяпер нельга надзяваць? мама, а ў мяне раніцаю быў нос закладзены - гэта ж цяпер няможна лінзы надзяваць?
Я так ад гэтага стамілася, па шчырасці, што проста сілаў няма.
Дзіця і так надзвычай трывожнае, проста да крайнасці, а тут яшчэ доктарка вазьмі ды скажы, што лінзы - гэта вельмі адказна, і калі раптам што - то можна і зрок згубіць. Вось малая і разглядвае гэтыя лінзы гадзінамі і на святло, і без святла, і так і гэтак, стэрыльнасці дамагаецца. Доктарка сказала і мыць іх штодня - па 20 разоў кругавымі рухамі пальцаў з кожнага боку, і кантайнер штодня мыць, і калі лінзы дзень не надзяваеш, усё адно даставаць іх, усё зноў мыць, зноў упакоўваць. Вар'яцтва проста нейкае.
У каго са знаёмых не спытаю - ніхто панятку не мае так з лінзамі вазіцца. Устаў, рукі памыў - надзеў, вечарам рукі памыў - зняў, у кантэйнер свежага раствору наліў - паклаў. Усё. А ў нас палова жыцця лінзам прысвечанае. Не ўяўляю, як яна ў школу з імі пойдзе.
Не пранасіла 2 тыдняў - ужо давялося новыя купіць, бо адну яна такі пашкодзіла - сапраўды кавалак адламаўся, панятку не маю, ад чаго. Доктарка (ужо іншая, не тая, што лінзы падбірала і вучыла), калі я прыехала новыя купляць, сказала, што гэта хутчэй за ўсё якраз ад таго, што яны мыюцца без памяці, ад механічнага ўздзеяння. І сказала, што на яе погляд, гэтага рабіць не трэба. Што проста паласкання ў растворы дастаткова.
Карацей, пакуль складана ў нас усё. Вельмі складана.