Пад алімпіяднымі групамі, думаю, мяркуюцца (ці меркаваліся) групы, дзе дзеці будуць рыхтавацца (ці хаця б спрабаваць рыхтавацца) да алімпіяд. А не проста займацца НЕпраграмнай матэматыкай.
Рэч у тым, што на сходах мінулых гадоў неаднойчы з залы падымаліся пытанні наконт арганізацыі менавіта алімпіядных груп з найбольш моцных/здольных/зацікаўленых дзяцей. На што ў адказ штораз гучала, што мехмат не займаецца падрыхтоўкай да алімпіяд, як такіх, гэтым займаюцца іншыя арганізацыі, таму ніякія алімпіядныя групы не плануюцца, прынамсі пакуль. Мяркую, на фоне усё большай цікавасці да гэтых курсаў, росту колькасці ахвотных, мехмат так ці іначай пераглядзеў сваё гледжанне па гэтым пытанні, ці як мінімум, хацеў паспрабаваць перагледзець.