Давайце я вам адкажу. Але гэта па стане на мінулы год. Як вось прам зараз - ужо не ведаю. Але не думаю, што штосьці за год змянілася.Добрый день! Подскажите, чем отличаются занятия в Юни-центр (математика) и Школе юного математика БГУ? Ищу уже на следующий учебный год для дочки (6 класс) что-нибудь дополнительное по математике.
ШЮМ - ёсць адбор, групы з пэўнай колькасцю людзей (да +- 15 чал.), фарміруюцца паводле вынікаў уступных тэстаў (то бок больш-менш па ўзроўні дзяцей), заняткі толькі ў сб, у семестры 10 заняткаў і вялікія канікулы зімой, настаўніка выбіраць нельга, настаўнікі ў асноўным студэнты, хаця ёсць і выкладчыкі ўнівера (часцей у старшых класах - 9-10кл), плата за гадзіну заняткаў танней, чым у Юніцэнтры. Людзі спакойна працуюць без лейтматыву "слава нам" і без абяцанняў зрабіць з вас алімпіядніка-міжнародніка.
Юніцэнтр - адбора няма, бяруць усіх, колькасць дзяцей у групах неабмежаваная, напачатку семестра звычайна бардак поўны ў сэнсе арганізацыі (потым праз некалькі заняткаў усё выроўніваецца, і дзяцей застаецца ўцямная колькасць), час, дзень заняткаў і настаўніка можна выбіраць, заняткаў 15 у семестр, настаўнікі часцей студэнты, хаця ёсць і выкладчыкі ўнівера (звычайна у алімпіядных групах), кошт даражэй, чым у ШЮМ. У алімпіядных групах (якія 2 разы на тыдзень) узровень выкладання і узровень дзяцей у цэлым вышэй, чым у звычайных групах і чым у ШЮМ. Парада: на сходах напачатку года не надта вядзіцеся на бясконцыя пералікі дасягненняў і выгадаваных аімпіяднікаў. Імі робяцца, мякка кажучы, далёка не ўсе, хто там займаецца.
Як бы зрабіла на сённяшні розум я з улікам уласнага досведу. Калі дзіця ўжо цяпер не пераможца і не відавочны мегаматэматычны мозг - пачала б у 6-м класе з ШЮМ. Калі чапляе, падабаецца, ёсць цікавасць, жаданне і хаця б мінімальныя поспехі, у 7-8 класе - пераходзіць у алімпіядную групу (тая, што 2 разы на тыдзень) у Юні. Калі дзіцё матэматычны мозг з цікавасцю да матэмы ўжо зараз - адразу ў Юні ў групу 2 разы на тыдзень. Але будзьце гатовыя першыя пару тыдняў перацярпець бардак і надзвычайную тамтэйшую неарганізаванасць. Нармальных людзей яна, мякка кажучы, пужае на старце.
Поспехаў)