Форум то сам выйшаў ’з ценю’, пачаў нармальна работаць, але ўжо і тыя 1,5 чалавекі, якія тут былі апошнім часам, разбегліся і іх, відаць, не вярнуць ( а шкада
Замены сямейству няма ўсё роўна
Па тэме. Я ўжо выпала з яе, але па памяці, юні пачынаў запіс недзе ў жніўні (паглядвайце яго старонку час ад часу), на першым-другім тыдні верасня адбываліся арган.сходы для бацькоў і далей ужо пачыналіся заняткі. Адбора на маёй памяці там не было ніколі, нават запісвацца загадзя было неабвязкова, пачаць заняткі можна было і без запісу. Запіс хутчэй каб яны ў колькасцях ахвотных арыентаваліся.
У шюм быў адбор апошнія гады. Таму туды трэба было запісвацца абавязкова. У жніўні недзе таксама. Каб потым трапіць на ўступны тэст.
Альтэрнатывы, калі яны ўвогуле ёсць, хіба ў рэпетыт.цэнтрах можна глянуць.
Яшчэ былі нейкія заняткі аля адгалінаванне ад юні. На тэрыторыі 10 гімназіі ў прыватнасці яны былі. Можа дзе вышэй былі спасылкі. Я звычайна выкладвала ўсё, што знаходзіла.
Удачы дзеткам)