А можна з вамі параіцца? Дачцэ 1,1, яна на актыўным ГВ, мала есць прыкорм, правільней сказаць - есць вельмі выбарачна (толькі мяса, пару супоў, печыва-палачкі, кавалачкамі гурок, моркву, яблык), зусім не есць тваражкі, пюрэшкі з гародніны, садавіны ці ягад. А тое, як яна есць! Пару лыжак яшчэ можна ўпіхнуць, а пасля поўзаеш за ёй па ўсёй кухні - ніякага толку, круціць носам, выплёўвае. Яна за апошні месяц схуднела на 500 грам, цяпер 8,8 важыць. Ёй відавочна не стае вітамінаў і разнастайнай ежы. Гемаглабін у яе нізкі - 105. Спрабавала згарнуць дзённыя кармленні, але з ежай лепш не стала, толькі дадаліся псіхалагічныя праблемы. Я ўжо не ведаю, да каго звяртацца: да псіхолага, тэрапеўта, дыетолага, гамеапата? Можа, вы мне тут параіце, што рабіць? Як разнастаіць рацыён дзіцяці?